Зульфія (паэтэса)
Зульфія Ісраілава (псеўданім — Зульфія) (14 сакавіка 1915, Ташкент — 1996, Ташкент) — узбекская савецкая паэтэса, перакладчык, празаік. Народная паэтэса Узбекскай ССР (1965). Герой Сацыялістычнай Працы (1984). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1976). Член КПСС з 1953 года. ТворчасцьУ сваёй мастацкай творчасці Зульфія апявала свой народ і яго шматвяковыя традыцыі. У яе творчасці праслаўляецца маці — захавальніца сямейнага агменю. Таленавітая паэтэса і пісьменніца, тонкі знаўца чалавечых душэўных памкненняў, стварыла творы розных жанраў: паэмы, балады, элегіі, лірычныя вершы, апавяданні, нарысы, публіцыстычныя артыкулы і газетныя карэспандэнцыі. Шматлікія яе вершы былі прысвечаны барацьбе за мір і сяброўства народаў СССР. У гады вайны яна пісала патрыятычныя вершы. Ёю таксама былі напісаныя лібрэта да опер узбекскіх кампазітараў, напрыклад лібрэта оперы «Зейнаб і Аман». Таксама ёю была напісаная п'еса-казка па матывах паэмы «Семург», напісанай яе мужам Хамідам Алммджанам. Найбольш вядомымі вершамі паэтэсы з'яўляюцца: «Хулькар» (1947), «Я спяваю світанак» (1950), зборнік вершаў «Блізкія сэрцу майму» (1958), «Сэрца ў дарозе» (1966), «Дар даліны» (1966), «Мая вясна» (1967), «Вадаспад» (1969). Пераклала на ўзбекскую мову верш Янкі Купалы «А хто там ідзе?». Зборнікі на беларускай мове
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia