Зыгмунт Серакоўскі
Зыгмунт (Зігмунт, Сігізмунд) Ігнатавіч Серакоўскі (18 (30) мая 1826, с. Лісавое, Валынь — 15 (27) чэрвеня 1863, Вільня; Псеўданім: Даленга) — капітан расійскага Генштаба, супрацоўнік часопісаў «Колокол» і «Современник», адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў. Біяграфія![]() Сын Ігната і Фартунаты. Вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце, але за ўдзел у падпольных патрыятычных гуртках быў высланы салдатам у Арэнбургскі корпус, дзе пасябраваў з Тарасам Шаўчэнкам. Вярнуўшыся па амністыі ў сталіцу імперыі, скончыў Акадэмію Генеральнага штаба. Зблізіўся з рускімі рэвалюцыянерамі М. Дабралюбавым, М. Чарнышэўскім. У 1857 стварыў у Санкт-Пецярбургу рэвалюцыйную суполку афіцэраў, сябрамі якой былі і браты Каліноўскія. Падчас замежных падарожжаў сустракаўся з А. Герцэнам, М. Агаровым, Дж. Гарыбальдзі. З пачаткам паўстання пакінуў службу ў царскай арміі, і разгарнуў ваенныя дзеянні інсургентаў на Ковеншчыне. У канцы красавіка 1863 г. паўстанцы Серакоўскага былі разбітыя пад мястэчкам Біржы, сам ён быў паранены і захоплены ў палон. Павешаны на Лукішскай плошчы ў Вільні. МагілаМесца пахавання доўгі час заставалася невядомым. У 2017 годзе літоўскія археолагі пасля апоўзня на гары Гедыміна ў Вільні знайшлі магілу мужчыны са звязанымі ззаду рукамі і з залатым пярсцёнкам на пальцы з выгравіраваным на ім надпісам па-польску «Zygmónt Apolonija 11 Sierpnia / 30 Lipca 1862 r.», які дазволіў індэнтыфікаваць яго як Зыгмунта Серакоўскага (Апалонія — імя ягонай жонкі)[2]. Акрамя таго, вядома, што Серакоўскі быў паранены ў спіну, такое ж пашкоджанне мелася ў пахаванага мужчыны, дадатковы было праведзена параўнанне чэрапа з фотаздымкамі[3]. Сям’яЖонка З. І. Серакоўскага — Апалонія з Далеўскіх, сястра Цітуса, Францішка і Канстанціна, таксама ўдзельнікаў Паўстання. ПахаваннеУ ліпені 2017 года падчас раскопак на гары Гедыміна ў Вільні былі знойдзеныя парэшткі 20 чалавек. На правай руцэ аднаго з пахаваных археолагі ўбачылі залаты пярсцёнах. На ўнутраным баку яго было напісана: «Zygmunt Apolonija 11 Sierpnia / 30 Lipca 1862 r.» Такім чынам, гэтыя парэшткі належаць верагодна Зыгмунту Серакоўскаму[4]. 22 лістапада 2019 года парэшткі 20 паўстаўцаў, знойдзеныя ў 2017 годзе на гары Гедыміна, былі ўрачыста перапахаваны на могілках Роса ў адмыслова адрэстаўраванай капліцы. На перапахаванні прысутнічалі прэзідэнты Літвы і Польшчы, урадавыя дэлегацыі Беларусі і Украіны, тысячы беларусаў, літоўцаў і палякаў. ПамяцьУ сакавіку 2024 г. да дня 160-й гадавіны пакараньня сьмерцю Кастуся Каліноўскага на тэрыторыі францішканскага кляштара адкрылі паўстанцам Кастусю Каліноўскаму, Зыгмунту Серакоўскаму і Цітусу Далеўскаму.[5] Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia