Зялёныя берэты (Боснія і Герцагавіна)
Зялёныя берэты ( басн.: Zelene beretke) — элітнае вайсковае падраздзяленне Рэспублікі Боснія і Герцагавіна, якое ўдзельнічала ў Баснійскай вайне. Набіраўся выключна з мусульманскага насельніцтва Босніі і Герцагавіны[крыніца?]. ГісторыяІдэя стварэння арганізацыі абароны мусульманскіх народаў з’явілася ў сярэдзіне сакавіка 1991 году, яе аўтарам быў Алія Ізетбегавіч. Пра гэта ён заявіў на з’ездзе палітычных дзеячаў Босніі і Герцагавіны ў Сараеве. Там жа 10 чэрвеня 1991 года ў Доме паліцыі быў падпісаны загад аб стварэнні вайсковай часці, якая спачатку атрымала назву «Босна» (BOSNAE). Дзеля гэтага Ізетбегавіч сфармаваў Раду нацыянальнай абароны мусульманскага насельніцтва, у якую ўвайшлі 7 чалавек. На адным з пасяджэнняў кіраўнік арганізацыі «Босна» Эмін Швракіч паспеў паведаміць, што ў шэрагі вайсковай часці ў Сараева, якая павінна была зняць аблогу з горада, набрана 465 чалавек. Такія навіны натхнілі баснійцаў на стварэнне падобных атрадаў для абароны гарадоў, абароны мірнага насельніцтва ад агрэсіі і дыверсій у тыле праціўніка. Пазней падраздзяленне была перайменавана ў «Зялёныя берэты». Дзейнасць Савета нацыянальнай абароны мусульманскага народа непасрэдна перад вайной ажыццяўлялася як у зноў створаных дзяржаўных структурах, так і ў няўрадавых арганізацыях (галоўным чынам у рэгіёнах і муніцыпалітэтах, дзе баснякі складалі большасць насельніцтва). У кастрычніку 1991 года «зялёныя берэты» ўпершыню ўступілі ў сутыкненне з асноўнымі часцямі Югаслаўскай народнай арміі, вывеўшы частку сваіх сіл і дэ-факта аказаўшы дапамогу войскам Славеніі і Харватыі. У канцы 1992 года «Зялёныя берэты» былі расфарміраваныя, а іх вайскоўцы атрымалі воінскія званні ў новастворанай арміі Босніі і Герцагавіны. Абвінавачванні ў ваенных злачынствах супраць мірнага насельніцтваУ пачатку вайны ў сродках масавай інфармацыі сербскага боку канфлікту «Зялёныя берэты» служылі для запалохвання сербскага насельніцтва ад «мусульманскіх атрадаў». Яны абвінавачваюцца сербскім бокам у ваенным злачынстве ў ноч з 2 на 3 мая 1992 года, калі атрады «Зялёных берэтаў» расстралялі ўшчыльную калону войскаў ЮНА, якія ў гэты час эвакуіравалі сербскае насельніцтва горада. Ахвярамі страляніны сталі ад 6 да 42 чалавек, 71 чалавек быў паранены, яшчэ 219 трапілі ў палон. За гэты інцыдэнт дагэтуль ніхто не прыцягнуты да адказнасці перад кампетэнтнымі судамі.[1][2][3]
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia