Зялёныя водарасці
Зялёныя водарасці (Chlorophyta) — аддзел ніжэйшых раслін. Батанічнае апісаннеАдна- і шматклетачныя, каланіяльныя, цэнабіяльныя арганізмы рознай марфалагічнай структуры цела (акрамя амебоіднай), памерам ад 1 мкм да дзесяткаў сантыметраў. Колер зялёны (хларафіл пераважае над жоўтымі пігментамі — карацінамі і ксантафіламі), рэдка бясколерныя арганізмы. Клеткі з цэлюлознай, цэлюлозна-пекцінавай ці пекцінавай абалонкай, адна- або шмат’ядравыя. Хларапластаў адзін ці некалькі, восевыя ці пасценныя, розный формы. Запасныя рэчывы — крухмал і зрэдку алей. ПашырэннеПашыраны на ўсіх кантынентах і ў морах; трапляюцца ў вадаёмах, глебе, на скалах і сценах, кары дрэў, поўсці млекакормячых. У якасці эндасімбіёнтаў жывуць у клетках прасцейшых, губак, гідраў (зоахларэла). Планктонныя і бентасныя арганізмы, ёсць эпіфіты на раслінах і жывёлах, сімбіёнты з іншымі арганізмамі (напрыклад, лішайнікамі). На Беларусі 140 родаў, каля 650 відаў; найбольш пашыраныя роды: аацысціс (Oocystis), анкістрадэсмус (Ankistrodesmus), вольвакс (Volvox), гідрадыкцыён (Hydrodictyon), дэсмідыум (Desmidium ), зігнема (Zygnema), кладофара (Cladophora), кластэрыум (Closterium), лагерхеймія (Lagerheimia), мужоцыя (Mougeotia), пандарына (Pandorina), спірагіра (Spirogyra), сцэнедэсмус (Scenedesmus), тэтраэдран (Tetraedran), улотрыкс (Ulothrix), хламідамонас (Chlamydomonas), хларэла (Chlorella), цэластрум (Coelastrum), эўдарына (Eudarina) і іншыя. РазмнажэннеРазмнажэнне вегетатыўнае, бясполае (заа-, апланаспорамі або акінетамі), полавае (ізагамія, гетэрагамія, голагамія, аагамія і кан’югацыя). У рухомых зялёных водарасцей ёсць вочка, 2—4 і больш жгуцікаў. КласіфікацыяПаводле базы даных AlgaeBase аддзел ахоплівае наступныя класы[1]:
Паводле іншых класіфікацый могуць вылучацца такія класы, як вальвоксавыя (Volvocales), кан’югаты (Conjugatophyceae), сіфонавыя водарасці (Bryopsidales), пратакокавыя (Protococcophyceae), улотрыксавыя (Ulothrichales); каля 400 родаў, да 20 тысяч відаў. Значэнне і выкарыстаннеУ складзе планктону выклікаюць «цвіценне» вады. Некаторыя (напр., ульва) ядомыя. Актыўныя фотасінтэтыкі і ўдзельнікі самаачышчэння вады, аб’екты даследаванняў як крыніцы харчовай біямасы ў замкнёных экалагічных сістэмах (напр., хларэла (Chlorella) і сцэнедэсмус (Scenedesmus)). Зялёныя водарасці — найбольш верагодныя папярэднікі наземных раслін. Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia