Зігмантас Кяупа
Зігмантас Кяупа (літ.: Zigmantas Kiaupa; нар. 6 чэрвеня 1942, Ігналіна, Віленскае ваяводства) — літоўскі гісторык, доктар гуманітарных навук. БіяграфіяЗ 1944 г. жыў у Вільнюсе. У 1959 г. скончыў 9-ю гарадскую сярэднюю школу працоўнай моладзі. Потым працаваў рэнтгенатэхнікам 1-й гарадской клінічнай бальніцы. Хутка стаў старшым лабарантам Інстытута хіміі і хімічнай тэхналогіі АН Літоўскай ССР. У 1960–1965 гг. вучыўся на гісторыка-філалагічным факультэце Віленскага ўніверсітэта. У 1965–1966 гг. і 1968–1970 гг. служыў у савецкім войску. З 1970 г. працаваў у Віленскім архіве, потым у Інстытуце гісторыі Літвы. У 1993–1997 гг. быў загадчыкам аддзела гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. У 1993 г. стаў доктарам гуманітарных навук. У 1982–1986 гг. чытаў лекцыі студэнтам Віленскага педагагічнага інстытута. У 1992 г. пачаў выкладаць у Віленскім універсітэце. З 1993 г. працаваў выкладчык Універсітэта Вітаўта Вялікага. З 2003 г. прафесар. У 1999–2000 гг. займаў пасаду намесніка дырэктара па навуковых пытаннях Інстытута гісторыі Літвы[3]. Навуковая дзейнасцьДаследаваў палітычную і культурную гісторыю Вялікага Княства Літоўскага, гісторыю літоўскіх гарадоў і мястэчак, літоўскія гістарычныя крыніцы і культурную спадчыну за мяжой. Напісаў першую пасля 1990 года палітычную гісторыю Літвы. Апублікаваў шмат навуковых артыкулаў у навуковых выданнях Польшчы, Германіі, Расіі, Украіны і іншых краін. Быў суаўтарам зборніка дакументаў «Інструкцыя па кіраванні феадальнымі маёнткамі ў Літве ў XVII–XIX стст.» (1985). Апублікаваў гістарычныя крыніцы гарадоў Каўнас, Шаўляй, Цяльшэй і іншых. Узнагароды
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia