Зіман Рольфес
Зі́ман Ро́льфес (ням.: Simon Rolfes; нар. 21 студзеня 1982 года, Ібенбюрэн, Германія) — нямецкі футбаліст, паўабаронца. У 2007—2011 гадах выступаў за нацыянальную зборную Германіі. Завяршыў кар’еру пасля сезону 2014/15. Кар’ераКлубнаяЗіман пачаў сваю кар’еру ў структуры клуба «Вердэр», за рэзервовую каманду якога правёў 100 матчаў. У сувязі з тым, што галоўны трэнер брэменцаў Томас Шааф не разглядаў Рольфеса як іграка асноўнага складу, Зіман у 2004 годзе перайшоў у склад ахенскага клуба «Алеманія». 2005 год стаў вырашальным для іграка, які стаў футбалістам клуба «Баер 04» і з тых часоў стаў улюбёнцам заўзятараў, хутка стаўшы іграком асноўнага складу і капітанам каманды. Ён стаў свайго роду культавым героем для Леверкузена, дзякуючы сваім моцным псіхічным атрыбутам, як высокай хуткасці працы, працай у камандзе, спартыўнае майстэрства і ўплыў на полі. МіжнароднаяРольфес дэбютаваў у складзе зборнай Германіі ў таварыскім матчы супраць зборнай Даніі 28 сакавіка 2007 года ў Дуйсбургу. Разам з камандай браў удзел у чэмпіянаце Еўропы 2008, дзе Германія заняла выніковае другое месца. Зіман прапусціў чэмпіянат свету 2010 з-за траўмы. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia