Пер Мертэзакер
Пер Мертэзакер (ням.: Per Mertesacker; нар. 29 верасня 1984, Гановер, Германія) — нямецкі футбаліст, абаронца. Вядомы па выступах за брэменскі «Вердэр» і лонданскі «Арсенал». Ігрок нацыянальнай зборнай Германіі (2004—2014), у складзе якой стаў чэмпіёнам свету 2014 года. БіяграфіяПер Мертэзакер пачаў сваю футбольную кар’еру ў клубе «Патэнсен», з якога ў 1995 годзе ва ўзросце 11 гадоў перайшоў у «Гановер 96». Свой першы матч у Бундэслізе згуляў у лістападзе 2003 года ва ўзросце 19 гадоў і аднаго месяца супраць каманды «Кёльн», першы тайм правёў даволі пасрэдна і быў заменены ў перапынку. Пры трэнеры Эдвардзе Лінене развіваўся як ігрок асноўнага складу і цэнтра абароны «Гановера». Ужо ў сезоне 2004/05 стаў адным з найлепшых ігракоў каманды. 8 жніўня 2006 года падпісаў кантракт з брэменскім «Вердэрам», разлічаны да 2010 года, які быў падоўжаны да 2012 года. 30 жніўня 2011 года Мертэзакер перайшоў у лонданскі «Арсенал» за 10 мільёнаў фунтаў, падпісаўшы трохгадовы кантракт[6]. У 2016—2018 гадах амаль не гуляў з-за траўм, і ў маі 2018 года завяршыў кар’еру і перайшоў на трэнеркую працу ў акадэмію «Арсенала». Нацыянальная зборнаяМертэзакер з’яўляўся іграком зборнай Германіі, першы матч за якую правёў 9 кастрычніка 2004 года супраць зборнай Ірана. Бронзавы медаліст чэмпіянату свету 2006 і 2010 гадоў. Разам са зборнай выйграў чэмпіянату свету 2014, пасля чаго абвясціў аб завяршэнні міжнароднай кар’еры. Асабістае жыццёПер сустракаецца з гандбалісткай Ульрыкай Штангэ з 2008 года. У пары ў велікодную нядзелю 24 красавіка 2011 года нарадзіўся сын Паўль. Дасягненні«Вердэр»:
«Арсенал»:
Германія:
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia