Клеменс Фрыц
Клеменс Фрыц (ням.: Clemens Fritz; нар. 7 снежня 1980, Эрфурт, ГДР) — нямецкі футбаліст, абаронца. Вядомы ў першую чаргу дзякуючы шматгадовым выступленням за клуб «Вердэр», дзе доўгі час быў капітанам. Кар’ераКлубнаяФутбольную кар’еру Клеменс пачаў у 14 гадоў у юнацкай камандзе клуба «Рот-Вайс» з яго роднага Эрфурта. Праз два гады ў клубе пачаліся фінансавыя праблемы і футбольная школа была зачынена. Клеменс працягнуў заняткі ў Лейпцыгу, у футбольнай школе мясцовага клуба «Лейпцыг», але праз год ён зноў вярнуўся ў Эрфурт, дзе стаў выступаць за моладзевую каманду чырвона-белых. З 1999 года Фрыц стаў прыцягвацца да гульняў асноўнай каманды і за два сезоны правёў 57 матчаў і забіў 14 мячоў. У 2001 годзе маладога абаронцу запрасілі ў клуб Другой Бундэслігі «Карлсруэ». У новым клубе Фрыц рэгулярна выходзіў на поле ў асноўным складзе. У 2003 годзе ён заключыў кантракт з «Баерам» з Леверкузена. 9 лістапада 2003 года Фрыц правёў свой першы матч у Бундэслізе. Улетку 2004 года Клеменс атрымаў сур'ёзную траўму і здолеў вярнуцца на поле толькі ў сакавіку 2005 года, выйшаўшы на поле ў матчы супраць «Ліверпула» у рамках розыгрышу Лігі чэмпіёнаў. У 2006 годзе Клеменс Фрыц перайшоў у брэменскі «Вердэр», дзе неўзабаве таксама стаў асноўным правым абаронцам каманды, выцесніўшы са складу іграка зборнай Германіі Патрыка Авамаелу. Пазней таксама стаў капітанам брэменскай каманды. У сакавіку 2017 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезону, і ў маі абвясціў аб завяршэнні кар’еры[4] МіжнароднаяДэбют у нацыянальнай зборнай Германіі адбыўся 7 кастрычніка 2006 года ў матчы супраць зборнай Грузіі, а 2 чэрвеня 2007 года ў матчы супраць зборнай Сан-Марына Фрыц правёў свой першы гол. ДасягненніКлубныя«Вердэр»:
МіжнародныяГерманія:
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia