Зінаіда Геранімаўна Гасціловіч
Зінаіда Геранімаўна Гасціловіч, па нараджэнні Краскоўская (нар. 29 лютага 1952, Рэўкі, Валожынскі раён, Мінская вобласць) — беларуская паэтка, настаўніца. Біяграфія![]() Бацька, Геранім Сямёнавіч Краскоўскі, працаваў у калгасе, памёр 2 верасня 1966 года ў 42 год пасля цяжкай хваробы. Маці, Марыя Іванаўна Краскоўская, таксама ўсё жыццё працавала ў калгасе. Неад’емнай часткай жыцця сям’і Краскоўскіх была кніга. Чыталі ўсе. Асабліва любіла кнігі маці паэткі, якая была адаронай, інтэлігентнай натурай, хоць і мела толькі пачатковую адукацыю.
Малодшы брат паэткі, Дзмітрый Краскоўскі (1954—2022) таксама звязаў свой лёс з паэзіяй. Часта друкаваўся пад псеўданімам Зміцер Вольскі. У 1959 годзе пайшла ў Ластаянцаўскую васьмігадовую школу, пасля заканчэння якой у 1967 годзе паступіла ў Мінскае педагагічнае вучылішча, дзе атрымала спецыяльнасць настаўніка пачатковых класаў. У 1971 годзе вярнулася ў Валожынскі раён. Педагагічную дзейнасць пачынала ў Анцэлеўшчынскай пачатковай школе. У 1976 годзе паступіла на філалагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага, пасля заканчэння якога атрымала спецыяльнасць настаўніка рускай мовы і літаратуры. У 2008 годзе выйшла на пенсію. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Сям’яВыйшла замуж 13 студзеня 1973 года за Рамуальда-Андрэя Аляксандравіча Гасціловіча, пераехала ў вёску Падбярэзь Валожынскага раёна. У 1974 годзе нарадзілася дачка Ала, у 1976 годзе — дачка Вольга. Муж паэткі Рамуальд-Андрэй Гасціловіч памёр 2 красавіка 1992 года. Творчасць![]() Першы верш «Партрэт» быў напісаны ў 1965 годзе, калі Зінаіда Гасціловіч была вучаніцай 6 класа. Ён быў прысвечаны першаму каханню. Далей былі вершы — родным, сябрам, прыродзе. Першае публічнае выступленне адбылося на святочнай вечарыне ў 1968 годзе ў Мінскім педагагічным вучылішчы, навучэнкай якога з’яўлялася. Літаратурны дэбют у друку адбыўся 19 жніўня 1995 года на «Літаратурнай старонцы» газеты «Працоўная слава» Валожынскага раёна, дзякуючы якому паэтка стала членам народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання «Рунь». У 1996 годзе адбыўся творчы вечар паэткі ў Падбярэзскім сельскім Доме культуры. Разам выступалі самадзейныя кампазітары, якія паклалі на музыку вершы Гасціловіч. Яны з’яўляліся і выканаўцамі песень. Прысутныя з задавальненнем слухалі Кавэцкую Святлану, Язерскага Валерыя, Каранькову Ірыну, Краскоўскага Дзмітрыя, які першым даў песеннае жыццё вершу «Жыццё за ўсё даражэй». Праз нейкі час нам была прапанавана сцэна Валожынскага РДК, падчас семінара бібліятэкараў раёна. У 2017 годзе, дзякуючы выдавецтву «Каўчэг», быў выдадзены паэтычны зборнік «Лёсу майго карункі» і зборнік «Плынь нашага жыцця» у сааўтарстве з родным братам Дзмітрыем Геранімавічам Краскоўскім. У снежні 1996 года ў санаторыі «Жураванька», на возеры Нарач, адбылася сустрэча са Святланай Роўда, паэткай з Мядзельскага раёна. Рэдакцыя «Настаўніцкай газеты» у 1996 годзе таксама надрукавала творы паэткі: урыўкі з паэм «Жураванька», «На новай зямлі», «Па тонкім лёдзе».
Мінскае выдавецтва «Друк С» у калектыўным зборніку «Галасы роднай старонкі» ў 2006 годзе надрукавала некаторыя вершы Зінаіды Гасціловіч, а выдавецтва «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі» ў зборніку «Край верасовы» 2011 года даў жыццё вершу «Без весткі». Выдавецкі дом «Звязда» у 2016 годзе выпусціў каляровы фотаальбом «Зачараваны Беларуссю», пад некаторымі здымкамі якога змешчаны вершы паэткі. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia