Рунь (літаратурнае аб’яднанне)

Народны калектыў літаратурна-мастацкага майстэрства «Рунь»
Тып літаратурнае таварыства
Дата заснавання 6 чэрвеня 1981
Размяшчэнне  Беларусь, Мінская вобласць, Валожын
Ключавыя фігуры Валянціна Гіруць-Русакевіч, Марыя Шакун, Віктар Шніп, Зінаіда Гасціловіч
Колькасць супрацоўнікаў 3
Колькасць членаў 30
Слоган Зямелькай роднаю распетая, душа не можа не тварыць

Народны калектыў літаратурна-мастацкага майстэрства «Рунь» — літаратурна-мастацкае аб’яднанне Валожынскага раёна. Размешчана ў Валожынскім раённым цэнтры культуры ў Валожыне.

Гісторыя

Літаратурна-мастацкі калектыў «Рунь» створаны на базе Валожынскай раённай газеты «Працоўная слава» 6 чэрвеня 1981 года як літаратурнае аб’яднанне, заснавальнікамі якога былі Віктар Шніп, Галіна Шаблінская і Наталля Штэйнер.

Назву аб'яднанню даў Віктар Шніп, так ён піша пра гэта ў дзённіку:

" Званіў у “Працоўную славу”. Прапанаваў даць назву літаб’яднанню “Рунь”. Эпіграф з П. Панчанкі: “Песню сваю, мову сваю Я да грудзей прытульваю...”. Галіна Шаблінская сказала, што гаварыла з мастакамі наконт пасведчання члена літаб’яднання. "

З 1994 года літаратурнае аб’яднанне перайшло пад кіраўніцтва Валожынскага раённага цэнтра культуры і стала называцца літаратурна-мастацкім аб’яднаннем.

У 1997 годзе аб’яднанню нададзена званне «народнае».

З 2024 года народнае літаратурна-мастацкае аб’яднанне перайменавана ў народны калектыў літаратурна-мастацкага майстэрства.

У склад калектыву ўваходзяць школьнікі і дарослыя творцы. Станам на 2025 год «Рунь» афіцыйна аб’ядноўвае 30 чалавек з Валожынскага раёна, але фактычна сябрамі калектыву было значна болей людзей. Многія былыя «руняўцы» цяпер жывуць і працуюць за мяжой, напрыклад, Юлія ШапарэвічШвейцарыі), Алена РагельІзраілі).[1]

У склад калектыву ўваходзяць 10 членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі, сярод іх Марыя Шакун, Зінаіда Гасціловіч, Наталля Жызнеўская і інш.

Асноўныя кірункі работы калектыву — вывучэнне, захаванне і папулярызацыя літаратурнай спадчыны Валожыншчыны, класікаў беларускай і рускай літаратуры; садзейнічанне ў выданні і распаўсюджванні кніг сучасных валожынскіх аўтараў; выяўленне літаратурных талентаў сярод дзяцей, моладзі і дарослых. Вершы «руняўцаў» друкуюцца ў штотыднёвіку «Літаратура і мастацства», «Сельская газета», «Принёманский вестник»; на старонках раённай газеты «Працоўная слава»; у альманаху «Метамарфозы» і іншых перыядычных выданнях. Творы ўдзельнікаў калектыву размешчаны на розных інтэрнэт пляцоўках і ў сацыяльных сетках. Творы валожынскіх літаратараў выходзяць уласнымі кнігамі, прэзентацыі якіх праводзяць у розных фарматах і на розную аўдыторыю, таксама паэты і пісьменнікі «Руні» публікуюцца ў калектыўных выданнях: кнігах серыі «Славянскае слова»; у калектыўных зборніках «Абярэг» і «Званоў перазвон», якія былі выдадзены Мінскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі; паэтычным зборніку «Сябрына»; еўразійскім літаратурным зборніку «Нить».[2]

У 2021—2025 гадах выдадзены 33 аўтарскія зборнікі, сярод якіх кнігі для дарослых і дзяцей.

Выданні

  • Зборнік паэтаў Валожыншчыны «Зямлі маёй і землякам» (2005, выдавецтва «Чатыры чвэрці»).
  • Зборнік вершаў «Нашчадкам» (2009, выдавецтва «Чатыры чвэрці»).
  • Зборнік вершаў маладых паэтаў «Маладыя галасы Валожыншчыны» (2012, выдавецтва «Чатыры чвэрці»).
  • Зборнік паэтаў «Помнім і жывём» (2015, выдавецтва «Чатыры чвэрці»).
  • Зборнік вершаў «Ад каранёў да кроны» (2020, выдавецтва «Чатыры чвэрці»).

Праекты

Раённы конкурс маладых паэтаў і пісьменнікаў Валожыншчыны «Маладыя галасы»

Удзельнікі «Руні» на конкурсе «Маладыя галасы» у 2024 годзе.
Удзельнікі «Руні» на конкурсе «Маладыя галасы» у 2024 годзе.

Адзін з праектаў калектыву — раённы конкурс маладых пісьменнікаў і паэтаў «Маладыя галасы», які праходзіць у красавіку штогод ужо болей за дваццаць гадоў, а ў 2024 годзе пастаўлены рэкорд — удзельнічала 30 пачынаючых паэтаў і пісьменнікаў, а на сам конкурс было даслана звыш 50-ці твораў. «Маладыя галасы» праходзяць адным днём у некалькіх намінацыях. Члены журы — удзельнікі народнага калектыву «Рунь», члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, знакамітыя землякі Валожыншчыны. Па выніках конкурсу выдаецца зборнік твораў удзельнікаў або публікацыі іх твораў у раённых, рэгіянальных і рэспубліканскіх СМІ.

Штогадовы літаратурны марафон «Калядныя сустрэчы»

Штогод творцы, удзельнікі калектыву, у тым ліку члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, наведваюць навучальныя ўстановы раёна ў межах марафону «Калядныя сустрэчы». Пісьменнікі дзеляцца новымі творамі з навучэнцамі, а таксама сустракаюцца з пачынаючымі паэтамі Валожыншчыны. Тэматыка дадзеных сустрэч звычайна прысвечана святкаванню Новага года або Калядаў. Выбарачна сустрэчы могуць праходзіць менавіта ў самім будынку, дзе размешчаны калектыў. У такім выпадку навучэнцы арганізована наведваюць «руняўцаў».

Літаратурны сад «Ад каранёў да кроны»

Інтэрактыўная пляцоўка-выстава падчас правядзення фестывалю «Маладзечна-2024»
Інтэрактыўная пляцоўка-выстава падчас правядзення фестывалю «Маладзечна-2024»

Інтэрактыўная пляцоўка-выстава літаратурнага саду «Ад каранёў да кроны» створана ў 2024 годзе, з нагоды ўдзелу калектыву ў фестывалі беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2024». Асноўная ідэя выставы — асвятленне творчасці літаратурных дзеячаў Валожынскага раёна за ўвесь перыяд дзейнасці калектыву, пачынаючы ад літаратурнай старонкі пры раённай газеце «Працоўная слава». Канцэпцыя заключаецца ў гульні-апытанцы, праходзячы якую ўдзельнік атрымлівае падарунак — яблык з дрэва літаратурнага саду. У першы дзень работы інтэрактыўнай пляцоўкі, па словах арганізатараў пляцоўкі, было раздадзена больш за 10 кг яблыкаў.

Кіраўнікі

Крыніцы

  1. У Валожыне прайшла юбілейная вечарына літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” “Роднаму краю славу спяваю” - Kraj.by (руск.). KRAJ.BY - Культура. Праверана 21 снежня 2023.
  2. Валожынскі раённы выканаўчы камітэт(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2022. Праверана 19 кастрычніка 2022.

Літаратура

  • Ад каранёў да кроны : творцы Валожыншчыны / укл. В. Ф. Гіруць-Русакевіч. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2020. — 242 с.
  • Маладыя галасы Валожыншчыны / уклад. В. Ф. Гіруць-Русакевіч; прадм. А. А. Акушэвіча. — Мінск : выдавецтва «Чатыры чвэрці», 2012. — 162 с.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya