Зінаіда Макараўна Ільіна
Зінаіда Макараўна Ільіна (28 жніўня 1937, в. Зарэчча Аршанскага раёна Віцебскай вобласці — 25 снежня 2014) — беларускі вучоны ў галіне эканомікі і кіравання ў аграпрамысловым комплексе. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004), доктар эканамічных навук (1999), прафесар (2000). БіяграфіяСкончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1959). З 1973 года малодшы навуковы супрацоўнік, з 1976 года старшы навуковы супрацоўнік, з 1980 года загадчыца сектара, з 1991 года загадчыца аддзела Інстытута аграрнай эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2008 года загадчыца аддзела Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Навуковая дзейнасцьРаботы па тэорыі і метадалогіі нацыянальнай харчовай бяспекі, уключаючы механізмы яе дасягнення на аснове ўласнай вытворчасці сыравіны і харчавання, а таксама збалансаванасць прадуктовых рынкаў на нацыянальным і рэгіянальных узроўнях. Даследуе асновы рынкавых адносін, прынцыпы і заканамернасці фарміравання аграрнай палітыкі, арыентаванай на забеспячэнне харчовай бяспекі, устойлівасць развіцця сельскай тэрыторыі; праблемы інавацыйнага развіцця, удасканаленне знешнеэканамічных адносін у аграрнай сферы; фарміраванне і функцыянаванне збалансаваных рынкаў сыравіны і харчавання; эфектыўнасць і канкурэнтаздольнасць вытворчасці, які забяспечвае харчовую незалежнасць краіны; перспектывы развіцця ўнутранага харчовага рынку; тэндэнцыі і заканамернасці функцыянавання сусветных рынкаў сельскагаспадарчай прадукцыі і харчавання; праблемы замяшчэння імпарту і развіцця экспартнага патэнцыялу аграпрамысловага комплексу; рацыянальнае размяшчэнне і паглыбленне спецыялізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці; развіццё аграбізнесу і прадпрымальніцтва ў аграрнай сферы. Аўтар 280 навуковых прац, у т. л. 32 манаграфій. УзнагародыПрэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2007 года за цыкл работ «Харчовая бяспека: тэорыя, метадалогія, практыка». Узнагароджана медалём Францыска Скарыны (2004). Выбраныя працы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia