Цыкорыя звычайная
Цыкорыя звычайная[1][2] (Cichorium intybus) — від шматгадовых травяністых раслін з роду цыкорыя (Cichorium) сямейства астравыя (Asteraceae). НазваЦыкорыя звычайная, мачаўнік, падрожнік[3], мацаўнік, падарожнік[4], цыкор’я[5][6], цыкора[7]. АпісаннеМнагалетнік (у культуры двухлетнік) вышынёй 30—100 см, з тоўстым верацёнападобным коранем і прутападобнымі галінкамі. Прыкаранёвае лісце доўгаэліпсападобнае, выемчата-перыстараздзельнае, у разетцы. Кветкавыя кошыкі блакітныя, іншы раз ружовыя. Распаўсюджанне і экалогіяСвятлалюбная расліна. Сустракаецца ва ўмераным і трапічным клімаце Еўразіі, ад Скандынавіі да Міжземнамор’я і ад Брытанскіх астравоў да Усходняй Сібіры і Індыі на поўдні, расце на Поўначы Афрыкі. Як заноснае сустракаецца ў Паўднёвай Афрыцы, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, Аўстраліі і Новай Зеландыі. Звычайна расце на лугах, лясных палянах, травяністых схілах, часта як пустазельная расліна на пустках, палях, каля дарог, паблізу жылля. У гарах падымаецца да сярэдняга горнага пояса. Добра расце на супясчаных камяністых і сугліністых глебах. Размнажаецца насеннем і каранёвымі чаранкамі. ВыкарыстаннеЁсць каранёвыя і лісцевыя формы: каранёвыя — сыравіна для сурагату кавы[8], лісцевыя (напрыклад вітлуф) выкарыстоўваюцца як салатная расліна. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia