Казакоўшчынскі сельсавет

Казакоўшчынскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Радунскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Казакоўшчына
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 2 снежня 1961

Казако́ўшчынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Радунскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Казакоўшчына.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Радунскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 2 снежня 1961 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Радунскага пассавета[1].

Крыніцы

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya