Больцішскі сельсавет
Бо́льцішскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Больцішкі. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Помедскі сельсавет у складзе Радунскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Помедзь. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 25 лютага 1961 года цэнтр перанесены ў вёску Пашкавічы, сельсавет перайменаваны ў Пашкавіцкі сельсавет[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Воранаўскага раёна. 24 красавіка 1978 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Радунскага пассавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Даўгялішкі, Кемейшы, Пацялюнцы, Пашкавічы, Талькунцы і хутар Насавічы), у склад сельсавета са Старасмільгінскага сельсавета перададзены вёскі Пеляса і Сурканты, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Больцішкі, сельсавет перайменаваны ў Больцішскі[2]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 925 чалавек[3], з іх 63,0 % — палякі, 26,9 % — літоўцы, 7,7 % — беларусы, 1,3 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года — 693 чалавекі[5]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia