Забалацкі сельсавет (Воранаўскі раён)
За́балацкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Забалаць. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Радунскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Воранаўскага раёна. 11 лютага 1972 года да сельсавета далучана частка скасаванага Смільгінскага сельсавета, у склад сельсавета са Слабодкаўскага сельсавета перададзены населеныя пункты Ліпкунцы, Лялюшы, Лялянцы і Слабодка[1]. У 1977 годзе ў склад сельсавета з Місявіцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Асіпаўцы, Валэйшы, Кунеі і Шлавенцы)[2]. 24 красавіка 1978 года ў склад Гіркаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Ліпкунцы, Лялюшы, Лялянцы і Слабодка), наўзамен у склад сельсавета з Гіркаўскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (вёскі Абрамішкі, Верхняя Ваверка, Гаранцы, Градаўшчызна, Мешкалы, Смільгіні, Станкелішкі, Трайгі і хутар Пятроўка)[3]. 29 верасня 2005 года ў склад Місявіцкага сельсавета перададзены 20 населеных пунктаў (вёскі Абрамішкі, Бярозаўка, Верхняя Ваверка, Гаранцы, Градаўшчына, Запрудзяны, Каламыцкія, Курчоўцы, Мішкалы, Падэйкі, Пашкі, Слаўная, Смільгіні, Станкілішкі, Трайгі, Ядэлеўцы, хутары Баброўнікі, Пятроўка, хутар Праважа і асобна стаячыя хутары вёскі Талочкі)[4]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2019 чалавек[5], з іх 85,4 % — палякі, 11,7 % — беларусы, 2,1 % — рускія[6]; паводле перапісу 2019 года — 1522 чалавекі[7]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia