Казацкія Балсуны
Каза́цкія Балсуны́[1] (трансліт.: Kazackija Balsuny, руск.: Казацкие Болсуны) — вёска ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Вяліканямкоўскага сельсавета. ГісторыяУпершыню згадваюцца ў 1667 годзе ў Старадубскім павеце Смаленскага ваяводства ВКЛ. Пазней належаць да Старадубскага палка Гетманшчыны. З 1782 года вёска Суражскага павета Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі. Увайшлі ў склад БССР. У 1926—1954 гадах цэнтр Казацка-Балсунскага сельсавета. Насельніцтва
КультураСвяточны жаночы Казацка-Балсунскі (Чачэрскі) строй бытаваў у канцы XIX — пачатку ХХ стагоддзя на паўночным усходзе Гомельшчыны. Абрад «Ваджэнне і пахаванне стралы» захаваў сакральную функцыю, якая звязана з захаванасцю сельскагаспадарчага ўкладу жыцця мясцовай супольнасці і з’яўляецца актуальным менавіта для вёскі Казацкія Балсуны, уключаны ў 2007 годзе ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі[3]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia