Казлоўшчынскі сельсавет (Дзятлаўскі раён)
Казло́ўшчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Казлоўшчына[1]. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Казлоўшчынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Казлоўшчына. З 8 студзеня 1954 года ў Гродзенскай вобласці. 28 чэрвеня 1958 года вёска Казлоўшчына атрымала статус гарадскога пасёлка, Казлоўшчынскі сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Казлоўшчынскаму пассавету. 30 снежня 2003 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Дзянісаўскага сельсавета (25 населеных пунктаў: Амбражылевічы, Ананічы, Гарадкі, Дзянісава, Доўбневічы, Драбавічы, Дубароўшчына, Колкі, Куцкі, Малая Воля, Маськаўцы, Нянадавічы, Падвялікае, Пархуты, Пацавічы, Рандзілаўшчына, Русакі, Салавічы, Самойлаўшчына, Скрундзі, Скрэндзевічы, Смаляная Печ, Трахімавічы, Хамічы і Чарлёнка)[2]. 13 ліпеня 2007 года ў склад пассавета перададзена частка скасаванага Гярбелевіцкага сельсавета (7 населеных пунктаў: Гярбелевічы, Лозкі, Лявонавічы, Малдавічы, Мядзвінавічы, Сверплевічы і Скіпоравічы)[3]. 26 снежня 2013 года Казлоўшчынскі пассавет быў рэарганізаваны ў сельсавет[4]. Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (32 населеныя пункты, без гарадскога пасёлка Казлоўшчына) — 2456 чалавек[5], з іх 93,4 % — беларусы, 3,9 % — палякі, 1,7 % — рускія[6]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года (33 населеныя пункты) — 3237 чалавек[7]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia