Паўлаўскі сельсавет (Слонімскі раён)
Па́ўлаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Навасёлкі. Плошча сельсавета 8218 га. ГісторыяУтвораны 12 кастрычніка 1940 года як Навасёлкаўскі сельсавет у складзе Казлоўшчынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Навасёлкі. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 30 жніўня 1957 года ў склад сельсавета з Піронімскага сельсавета перададзены вёскі Азарычы і Амельнікі[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Слонімскага раёна. 22 ліпеня 1966 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Паўлава, сельсавет перайменаваны ў Паўлаўскі[2]. У 1976 годзе ў склад сельсавета з Слонімскага сельсавета перададзены вёскі Міцькавічы і Талькаўшчына[3]. 6 жніўня 1979 года да сельсавета далучана частка скасаванага Слонімскага сельсавета (3 населеныя пункты: Пятралевічы I, Пятралевічы II і Цывіншчына)[4]. 20 красавіка 2020 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Навасёлкі[5]. СкладНа тэрыторыі сельсавета размешчана 15 населеных пунктаў: Азарычы, Акачы, Амельнікі, Задвор’е, Мілошавічы, Міцькавічы, Навасёлкі, Навікі, Паўлава, Прырэчча, Пятралевічы-1, Пятралевічы-2, Талькаўшчына, Ферадкі, Шундры. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1573 чалавекі[6], з іх 91,4 % — беларусы, 5,3 % — рускія, 1,3 % — украінцы, 1,2 % — палякі[7]; паводле перапісу 2019 года — 1146 чалавек[8]. Станам на 2015 год на тэрыторыі сельсавета пражывала 1780 чалавек, з іх працаздольных — 898 чалавек, старэйшыя за працаздольны ўзрост — 584 чалавек, дзяцей — 298, колькасць гаспадарак — 811. У цяперашні час у вёсцы Навасёлкі пражывае заслужаны настаўнік БССР Соф’я Канстанцінаўна Радзевіч. Эканоміка і інфраструктураНа тэрыторыі сельсавета працуюць Навасёлкаўская сярэдняя школа-сад на 210 месцаў, 4 сельскія клубы, 4 бібліятэкі, 3 фельчарска-акушэрскія пункты, 5 крам, Паўлаўскі комплексна-прыёмны пункт, Петралевіцкі майстравы ўчастак ДЛГУ «Слонімскі лясгас». Самым вялікім прадпрыемствам, якое размешчана на тэрыторыі сельсавета з'яўляецца філіял «Паўлава-Агра» ААТ «Слонімскі мясакамбінат». На тэрыторыі сельсавета знаходзіцца ўрочышча Высокая Гара з вяршыняй 182 м (900 м на паўднёвы ўсход ад вёскі Амельнікі, у хваёвым лесе). Каардынаты: 53° 12,811' N, 25° 19,374' E. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia