Казялужцы
Казялу́жцы[1] (трансліт.: Kazialužcy, руск.: Козелужцы) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Чамярыскага сельсавета. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (48 сем'яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 9 км на паўночны ўсход ад Брагіна, 26 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 128 км ад Гомеля. Транспартная сістэмаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя. У 1811 годзе вёска ў Рэчыцкім павеце, валоданне Ракіцкіх. З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Казялужцаўскага сельсавета Брагінскага раёна Гомельскай акругі. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны Кастрычнік», працавала гамарня. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад калгаса імя М. І. Калініна (цэнтр — вёска Глухавічы). Да 8 студзеня 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Глухавіцкага сельсавета[2], да 26 верасня 2006 года — у склад Дублінскага сельсавета (у 1987—2005 гадах — Спярыжскі сельсавет)[3]. Вёска ліквідавана 20 жніўня 2008 года[4]. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia