Казіміраўская Слабодка

Вёска
Казіміраўская Слабодка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 36 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2334
Аўтамабільны код
3
СААТА
3218824021
Казіміраўская Слабодка на карце Беларусі ±
Казіміраўская Слабодка (Беларусь)
Казіміраўская Слабодка
Казіміраўская Слабодка (Гомельская вобласць)
Казіміраўская Слабодка

Казімі́раўская Слабо́дка[1] (трансліт.: Kazimiraŭskaja Slabodka, руск.: Казимировская Слободка) — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснабярэжскага сельсавета.

Да 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Малевіцкага сельсавета[2].

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядома з XIX стагоддзя як вёска ў Сцяпоўскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 года 34 двары, 243 жыхары, хлебазапасны магазін.

У 1921 годзе адкрыта школа, якая размясцілася ў нацыяналізаваным будынку. У 1925 годзе 65 двароў. У 1930 годзе арганізаваны калгас імя М. Горкага, працавалі конная крупарушка і вятрак. У Вялікую Айчынную вайну 34 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года 227 жыхароў. У 1962 годзе да вёскі далучаны пасёлак Ключ, хутар Цёсы. У складзе саўгаса «Чырвонабярэжскі» (цэнтр — вёска Чырвоны Бераг).

Планіровачна складаецца з прамалінейнай, амаль мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай двухбакова, няшчыльна, драўлянымі сялянскімі сядзібамі[3].

Крыніцы

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада, 1 і 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
  3. Казіміраўская Слабодка // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004. — С. 436. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0303-9.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya