Красная Слабада (Жлобінскі раён)
Кра́сная Слабада́[1] (трансліт.: Krasnaja Slabada, руск.: Красная Слобода; да 1920-х — Ца́рская Слабада́, Ца́рскае, пазней — Зялё́ная Слабада́) — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснабярэжскага сельсавета. Месціцца за 21 км на паўночны захад ад Жлобіна, 114 км ад Гомеля, 4 км ад чыгуначнай станцыі Чырвоны Бераг на лініі Бабруйск — Жлобін. ГеаграфіяМесціцца на аўтадарозе Бабруйск — Гомель, на поўначы і захадзе меліярацыйныя каналы. Планіровачна складаецца з кароткай, амаль просталінейнай, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы. На поўначы паралельна да яе ідзе кароткая просталінейная вуліца. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу. ГісторыяПаводле пісьмовых крыніц вядомая з XIX ст. як вёска Царская Слабада ў Сцяпоўскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 года ёсць хлебазапасны магазін. Па ўсталяванні савецкай улады перайменаваная ў вёску Зялёная Слабада, пазней Чырвоная Слабада (Красная Слабада). У 1929 годзе арганізаваны калгас. У Другую сусветную вайну нямецкія войскі спалілі 13 двароў, забілі 5 жыхароў. У баях каля вёскі ў чэрвені 1944 года загінула 128 воінаў, якія былі пахаваныя ў брацкай магіле на мясцовых могілках. 18 вяскоўцаў загінула на франтах. Да 1962—1963 гадоў вёска ўваходзіла ў склад Краснабярэжскага сельсавета Жлобінскага раёна[2], да 26 верасня 1968 года — у склад Побалаўскага сельсавета Рагачоўскага раёна[3]. Насельніцтва
Славутасці
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia