Казімірова (Асіповіцкі раён)
Казіміро́ва[1], таксама сустракаецца варыянт Казімі́рава[1] (трансліт.: Kazimirova, руск.: Казимирово) — вёска ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Градзянскага сельсавета. ГісторыяУ XIX ст. маёнтак дваран Нямчынавічаў. У 1897 годзе фальварак Пагарэльскай воласці Ігуменскага павету. У 1907 годзе засценак Пагарэльскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Школа адкрыта ў 1912 годзе. 15 чэрвеня 1923 года ў вёсцы створана сельскагаспадарчае таварыства «Працаўнік». У 1925 годзе ў мясцовай школе (4-гадовая беларускамоўная) навучалася ўжо 39 вучняў. У 1930 годзе створаны калгас «Кастрычнік»; акрамя таго, была свая кузня. У 2-й палове 1930-х гадоў Казімірова закранулі рэпрэсіі. Так, былі арыштаваныя тры браты Шпілеўскія, адзін з якіх быў калгаснікам, другі служыў кавалерыстам у Бердзічаве, а трэці працаваў на мінскім заводзе «Цепи Галля». Акрамя іх арыштавалі чытырох Сухоцкіх — трое працавалі на зямлі, а чацвёрты электракранаўшчыком на Уралвагонзаводзе. Быў арыштаваны і лесаруб Бернард Пятровіч. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў Казімірава партызаны размясцілі заставу. Па ўспамінах старажылаў, каля тыдня ў вёсцы месцілася нямецкае падраздзяленне, пасля немцы спалілі вёску (згарэла 28 двароў). Засталося толькі некалькі хат. Многіх мужчын сагналі ў калгасную стайню і ўгналі на працы. Некаторыя здолелі ўцячы ў Асіповічах, пры перасадцы. Іншыя даехалі да хутара пад Мірам і ўжо адтуль дабіраліся назад да дому. На фронце загінула 10 жыхароў. Да 13 лютага 2002 года вёска ўваходзіла ў склад Каменіцкага сельсавета. Планіроўка вёскі — лінейная, у адну вуліцу з двухбаковай драўлянай забудовай сядзібнага тыпу. НасельніцтваНа старых каталіцкіх могілках у асноўным пахаваны Аляхновічы, Алешкевічы, Шабуні, Багуцкія, Сакалоўскія, Сухоцкія, Пракаповічы, Шпілеўскія, Жаўрыды. Частка з іх (Вернікоўскія, Аляшкевічы, Суднікі) — жыхары суседніх Каменіч і іншых населеных пунктаў. Надпісы на надмагіллях у асноўным пачынаюцца з S.P. ці D.O.M., скончваюцца «Prosi o Anielski Pozdrowenie» (P.A.P., P. о А. Р. і інш. варыяцыі) ці «kto Przeczyta Prosze Zmuwic Trzy Zdrowas Marya». З савецкага часу мова помнікаў пачынае мяняцца на рускую, з’яўляюцца пахаванні з праваслаўнымі імёнамі (раней толькі каталіцкія), хоць часцяком прозвішчы адны і тыя ж, што на польскамоўных надмагіллях. Агулам на могілках каля 40 дарэвалюцыйных надмагілляў. Мова надпісаў польская, бо асноўнае насельніцтва вёскі складалі шляхцічы-каталікі, якія самі сябе называлі палякамі. Мова мае мясцовыя асаблівасці, якія з’явіліся праз тое, што мясцовая каталіцкая засцянковая шляхта добра не ведала літаратурнай польскай мовы, у асноўным размаўляла па-беларуску. На могілках знаходзіцца драўляны касцёл Св. Юзафа. У пасляваенны час людзі збіраліся і маліліся ў адной з хат, дзе быў «каталіцкі гурток». Жылі ў вёсцы і праваслаўныя. У паваенны час у вёсцы жылі: Сіпачы, Мізгайлы, Маліцкія, Аляхновічы, Пятровічы, Трабушэўскія, Навіцкія, Каладзінскія, Віткоўскія, Беразоўскія, Галіцкія, Кудзелькі, Шпілеўскія, Сухоцкія. Дынаміка
Славутасці
Страчаная спадчына
Мемарыялы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia