Касцёл Святога Юзафа (Казімірова)
Касцёл Святога Юзафа — драўляны каталіцкі храм у вёсцы Казімірова Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці. ГісторыяЯшчэ ў канцы 1862 г. уладальнік фальварка Казімірова Іван (Ян) Аляхновіч прасіў дазвалення на пабудову каталіцкай капліцы на казіміроўскіх могілках, дзе б 4 разы на год адпраўляліся службы за супакой памерлых родзічаў. Аднак яму было адмоўлена па некалькіх прычынах. Па-першае, непадалёк знаходзіліся праваслаўныя цэрквы, а колькасць каталікоў на гэтай тэрыторыі была невялікая. Па-другое, каталіцкі храм таксама месціўся адносна блізка. Па-трэцяе, Аляхновіч на той час быў здаровым чалавекам і таму яму не складала ніякіх цяжкасцяў наведваць каталіцкі касцёл у іншым месцы. Парафія існуе з 1900 года. Драўляны касцёл пабудаваны ў 1905—1906 гадах. Пра год пабудовы кажа выбіты надпіс на фундаменце ("1906 R.") Старажылы расказваюць, што храм ніколі не закрываўся. Праўда, некаторы час у ім захоўвалі калгаснае зерне, але потым людзі зноў пачалі хадзіць сюды на службы — прыходзілі нават цэлыя працэсіі з абразамі і харугвамі. Згадваюць, што яшчэ ў савецкі час у касцёле стаяў арган. На сённяшні час касцёлам апякуецца манах-францішканец з польскага горада Катавіцы Натанаіл, які прыязджае сюды на вялікія касцельныя святы. АрхітэктураТвор народнага дойлідства. Вырашаны прамавугольным у плане зрубам з трохграннай апсідай, над якой двухсхільны дах пераходзіць у вальмавы. Над трохвугольным франтонам фасада ўзведзена двух’ярусная чатырохгранная шатровая сігнатурка. Вертыкальна ашаляваныя бакавыя фасады расчлянёны дзвюма парамі прамавугольных аконных праёмаў[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia