Казімір (горад)
Казімір — колішні горад у Бабруйскім старостве Рэчыцкага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Існаваў у 1643—1655 гадах. ГісторыяМагдэбургскія правы паселішчу Слабада ў Бабруйскім старостве былі нададзены прывілеем каралевы і вялікай княгіні Цэцыліі Рэнаты ў 1643 годзе, з таго часу яно існавала як горад Казімір. Прывілей выявіў і апублікаваў доктар гістарычных навук С. Я. Рассадзін. Паводле яго высноў, горад размяшчаўся на месцы сучаснай вёскі Каралёва Слабада-2 (цяпер Краснаўскі сельсавет Светлагорскага раёна). Названы горад быў, напэўна, у гонар сына Цэцыліі Рэнаты — Жыгімонта Казіміра Вазы (1640—1647)[1]. Месціўся на правым высокім беразе Бярэзіны, за 22 км ад Бабруйска. Разбураны ў 1655 годзе падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667). СучаснасцьЗ 2006 года на месцы горада праводзіліся археалагічныя раскопкі. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 жніўня 2016 года № 607 тэрыторыі былога горада нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі рэгіянальнага значэння[2]. Зноскі
Гл. таксамаЛітаратура
Спасылкі200620072008
2009
|
Portal di Ensiklopedia Dunia