Жыгімонт Казімір Ваза
Жыгімонт Казімір Ваза (польск.: Zygmunt Kazimierz Waza; 1 красавіка 1640 — 9 жніўня 1647) — адзіны сын караля і вялікага князя Уладзіслава Вазы і яго першай жонкі Цэцыліі Рэнаты Габсбург, названы ў гонар дзеда Жыгімонта III і дзядзькі Яна II Казіміра. Быў галоўным кандыдатам на абранне каралём пасля смерці бацькі. Французскі падарожнік Ле Лябур’е апісаў яго як вельмі жвавае, худое і рухомае дзіцё. Хутка навучаўся і ў сем гадоў шпарка размаўляў па польску і нямецку, рабіў значныя поспехі ў лацінскай мове. Вельмі любіў польскі строй, чым яшчэ больш умацоўваў свае пазіцыі як кандыдата на карону. Вельмі абураўся калі да яго звярталіся па-нямецку, кажучы: «Я — паляк, таму і размаўляйце са мной па-польску»[1]. Летам 1647 года Жыгімонту Казіміру нечакана стала блага. Як сцвярджалі адны — атруціўся садавіной, паводле іншых — заразіўся дызентэрыяй ад паморскіх ваяводаў Дэнгофаў . Пасля 5 дзён хваробы і крываўкі памёр. Яго смерць моцна паўплывала на караля Уладзіслава, які нават адмовіўся ехаць на пахаванне ў Кракаў. Цікавыя фактыУ гонар каралевіча быў названы заснаваны ў 1643 годзе горад Казімір у Бабруйскім старостве, які праіснаваў толькі 12 гадоў і ў 1655 годзе быў знішчаны казакамі. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia