Какоўчына
Како́ўчына[1] (трансліт.: Kakoŭčyna, руск.: Каковчино) — аграгарадок у Сенненскім раёне Віцебскай вобласці, размешчаны за 56 км на паўднёвы ўсход ад Сянна, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Смальяны на лініі Орша — Лепель, за 62 км ад Віцебска. Цэнтр Какоўчынскага сельсавета. На тэрыторыі сучаснага паселішча ў канцы XIX ст. размяшчаўся фальварак вядомы як Кахачын, дзе апошнія гады жыцця з сям’ёй жыў Тамаш Зан. ГісторыяУ канцы XVIII ст. вёска Сенненскага павета Магілёўскай, з 1796 — Беларускай, з 1802 — зноў Магілёўскай губерні. З 1861 года — цэнтр воласці. У пачатку XX ст. налічвала 20 двароў. З 26 красавіка 1919 года ў Гомельскай губерні РСФСР. З 15 лютага 1923 года ў Аршанскім павеце. З сакавіка 1924 года ў БССР. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 па канец чэрвеня 1944 года акупавана нямецкімі войскамі. З 20 жніўня 1924 да 26 ліпеня 1930 года ў Багушэўскім раёне Аршанскай акругі, з 8 ліпеня 1931 — у Аршанскім, з 12 сакавіка 1935 — у Багушэўскім раёнах, з 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года цэнтр сельсавета ў Сенненскім раёне. З 2010 — аграгарадок. Сядзіба Занаў![]() У 1997 годзе навуковы супрацоўнік Аршанскага музея гісторыі і культуры В. Лютынскі з дапамогай мясцовых старажылаў вызначыў, што побач вёскі Какоўчына размяшчаўся фальварак Занаў, мясцовыя жыхары называлі іх Зэнамі[2]. На месцы фальварка, за 0,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, у 1930-я гады была сядзіба калгаса імя Варашылава. Да пачатку XXI ст. захаваўся тапонім Занава гара — узвышша на паўднёвы захад ад вёскі. Старажылы сцвярджаюць, што драўляныя, крытыя дахоўкай гаспадарчыя пабудовы — свіран, пуні, хлявы і іншыя, стаялі да 1941 года. Старажылы, са словаў сваіх бацькоў, добра характарызавалі апошняга ўладальніка фальварка (на думку В. Лютынскага, імаверна, аднаго з унукаў Тамаша Зана)[2]. Да пачатку XX ст. гаспадаркай фальварка кіравала жонка Тамаша Зана — Брыгіда са Свентаржэцкіх. Паводле ўсіх успамінаў, на прылеглай да фальварка тэрыторыі была сажалка з маляўнічым мастком з разьбянымі поручнямі[2]. Насельніцтва
ІнфраструктураЛясніцтва, дзіцячы садок, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, комплексна-прыёмны пункт, ФАП, аддзяленні сувязі і «Беларусбанка», дзве крамы. Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia