Ефрасіння Мсціслаўна
Ефрасіння Кіеўская (каля 1130 — каля 1193) — каралева Венгрыі (1146—1162). Дачка вялікага князя кіеўскага Мсціслава Уладзіміравіча, унучка Уладзіміра Манамаха. БіяграфіяУ 1146 Ефрасіння выйшла замуж за венгерскага караля Гезу II. Маці семярых дзяцей, з іх двух венгерскіх каралёў — Іштвана III і Белы III. Па смерці мужа была рэгэнткай спачатку пры сваім сыне Іштване III, дапамагаючы яму ў барацьбе за захаванне стальца супраць яго дзядзяў Ласла II і Іштвана IV. Па смерці Іштвана III дамагалася каранавання свайго малодшага сына Гезы, аднак старэйшы сын Белы, які жыў пры двары візантыйскага імператара Мануіла I Камніна, дабіўся сваёй каранацыі 13 студзеня 1173 і арыштаваў свайго брата, а пазней і маці. Спачатку Бела III саслаў Ефрасінню ў крэпасць Бранічава, і неўзабаве вызваліў, але вымушаны быў пакінуць краіну. Яна пастрыглася ў манашкі ў Іерусаліме і жыла ў кляштары гаспітальераў, а пасля ў базыльянскім манастыры святога Савы. Пахавана ў царкве Феатокаса пры Лаўры Святога Феадосія. ПродкіЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia