Каменьскі бой
Каменьскі бой — бой паміж 1-й ротай 78-га Слуцкага стралковага палка Арміі Краёвай і дзвюма брыгадамі савецкіх партызан, які адбыўся неўзабаве пасля поўначы 14 мая 1944 года[~ 1] ў вёсцы Камень, на ўскраіне Налібоцкай пушчы. Нечаканая і добра падрыхтаваная атака нанесла вялікія страты польскаму гарнізону. Нягледзячы на нечаканасць і перавагу праціўніка, салдаты Арміі Краёвай аказалі супраціўленне і здолелі пратрымацца да прыбыцця дапамогі ПерадумовыПасля завяршэння польскай абарончай вайны Стаўбцоўскі павет разам з астатнімі памежнымі тэрыторыямі апынуўся пад уладай Савецкага Саюза[5]. У той жа час шырокая Налібоцкая пушча стала прытулкам для чырвонаармейцаў, якім удалося пазбегнуць нямецкага палону, і для яўрэяў, якія ўцяклі з бліжэйшых гета[6]. Гэтыя рыхлыя групы пад кіраўніцтвам савецкіх афіцэраў і камісараў пачалі пераўтварацца ў рэгулярныя партызанскія атрады[6]. На мяжы 1941/42 гадоў у былым Стаўбцоўскім павеце былі створаны першыя структуры Арміі Краёвай[7]. У адпаведнасці з указаннямі штаба Арміі Краёвай польскае падполле не прадпрынімала сур'ёзных ваенных дзеянняў. Толькі 3 чэрвеня 1943 года на базе Стаўбцоўскага цэнтра Навагрудскай акругі Арміі Краёвай быў арганізаваны Польскі партызанскі атрад[8], які пачаў сваю дзейнасць атакай на Івянец (19 чэрвеня 1943 г.)[9]. Нягледзячы на вялікія страты, панесенныя падчас нямецкай карнай аперацыі ў Налібоцкай пушчы, да канца лістапада 1943 атрад Арміі Краёвай дасягнуў колькасці асабовага складу, эквівалентнага батальёну[10]. Першапачаткова, адносіны паміж польскімі і савецкімі партызанамі былі добрымі[11]. Але пасля разрыва дыпламатычных адносін СССР з польскім урадам у выгнанні і аслабленнем пазіцый Польшчы ў шэрагах антыгітлетаўскай кааліцыі, яны хутка пагоршыліся[12]. 1 снежня 1943 года было выкрадзена камандаванне польскага батальёна, якое пасля запрашэння палкоўніка Р. А. Сідарка (псеўданім «Дубаў») накіравалася ў штаб Івянецкага партызанскага злучэння для ўдзелу ў ваенным савеце. У той жа час савецкія партызанскія брыгады пачалі раззбройваць і ліквідаваць падраздзяленні без афіцэраў[13]. Некалькі дзясяткаў польскіх салдат былі расстраляныя падчас раззбраення, або забітыя ў палоне[14][15]. Пяцёра выкрадзеных афіцэраў былі дастаўлены па паветры на другі бок фронту[16]. Астатніх палонных групамі па 3-4 чалавекі перадавалі ў асобныя савецкія партызанскія атрады дзе падвяргалі строгаму нагляду[17]. З чатырохсот чалавек батальёна на свабодзе застаўся толькі прыблізна батальён коннай разведкі з шасцідзесяці чалавек, пад камандаваннем прапаршчыка Здзіслава Нуркевіча (псеўданім «Ноч»)[~ 2]. Пазбег палону і намеснік камандзіра батальёна падпаручык Адольф Пільх (псеўданім «Гура»), які прыняў камандаванне ацалелымі салдатамі[19] БойНаступствыЗаўвагі
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia