Камянпольская сядзіба
Камянпольская сядзіба — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры ў вёсцы Камянполлі Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Пабудаваны ў канцы ХІХ — пачатку XX стагоддзя. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння. Уключае сядзібны дом, парк і пладовы сад. Гаспадарчыя будынкі — кузня, лядоўня, стайня — страчаны. ГісторыяДа пачатку XVII стагоддзя Камянполле ўваходзіла ў склад маёнтка з цэнтрам у Мёрах і належала Рылам гербу Вянява. У 1640 годзе Крыштаф Рыла прадаў маёнтак Камянполле Себасцьяну Мірскаму, які ў наступным годзе фундаваў у ім драўляны касцёл[1]. На пачатку XVIII стагоддзя маёнткам валодаў лоўчы браслаўскі Ян Станіслаў Святаполк-Мірскі (~1690—1761), які заснаваў «камянпольскую лінію» Святаполк-Мірскіх. Наступнымі ўладальнікамі сядзібы былі яго сын Антоні (1776— пасля 1778), унук Ян (?—пасля 1788), праўнук Іван (1795—1849). Потым маёнткам валодалі сын Івана Віслаў (1828—1885) і яго сын Іван (1869—1920). Апошнім уладальнікам Камянполля быў сын Івана Віслаў Святаполк-Мірскі (1896—1951)[1]. У 1811 годзе ў сядзібе пражывалі 250 чалавек. Па звестках 1883 года, налічвалася 2395 дзесяцін зямлі[2]. У 1931 годзе ў маёнтку насялялі 120 чалавек[3]. Пасля Другой сусветнай вайны ў сядзібе дзейнічала школа. Архітэктура![]() Сядзібны домПабудаваны ў 1873 годзе ў паўднёвай частцы парку, перабудаваны ў 1970-х гадах. Аднапавярховы прамавугольны ў плане мураваны будынак, накрыты двухсхільным дахам з мансардай у цэнтры. Пры ўваходзе шасцікалонны ганак. Планіроўка калідорная. У інтэр’еры зберагліся две кафляныя грубкі ХІХ стагоддзя ў стылі класіцызму, аздобленыя барэльефнымі медальёнамі. Пры Мірскіх у будынку захоўваўся збор кніг і партрэтаў. Пасля вайны сядзібны дом выкарыстоўваўся як клуб і праўленне калгаса, у цяперашні час закінуты. СтайняРазмяшчалася каля пад’язной дарогі, насупраць сядзібнага дома. Узведзена ў 1907 годзе ў стылі мадэрну з рысамі неаготыкі. Кампазіцыя яе галоўнага фасада сітметрычная, трохчасткавая. Праезд па цэнтральнай восі будынка і бакавыя часткі галоўнага фасада аформлены шчытамі. У 1990-я гады былі спробы аднавіць будынак, аднак гэтага не адбылося. У канцы 2019 года мясцовы райаграсэрвіс знёс стайню з мэтай добраўпарадкавання тэрыторыі. Яна не была прызнана помнікам гісторыка-культурнай спадчыны, і па словах дэрыктара райаграсэрвіса «адслужыла свой тэрмін», з’яўлялася «спісаным, патэнцыйна небяспечным аб’ектам»[4]. Міністр культуры Беларусі Юрый Бондар заявіў, што разбурэнню стайні будзе дадзена прававая ацэнка[5]. ![]() ПаркНевялікі парк рэгулярнага тыпу з сістэмай прамавугольных каналаў размешчаны на раўніннай тэрыторыі з паўночнага захаду ад сядзібнага дома. У цэнтры кампазіцыі парку прамавугольны партэр (плошча 1 га), абмежаваны па перыметры ліпавымі алеямі і абкружаны фруктовым садам. Баскетам замыкаецца кампазіцыйная вось парка, уздоўж якой высаджана доўгая алея з дуба. Арыгінальнасць парка вызначаецца таксама наяўнасцю воднай сістэмы ў выглядзе вялікага вадаёма, вузкіх каналаў у баскеце і акружнога канала, які адводзіў лішак вады ў Асінаўскае возера. Як і ў іншых пейзажных парках, у Камянполлі насыпаны невялікі відавы ўзгорак[6]. Капліца![]() Пабудавана ў пачатку XX стагоддзя з дрэва, верагодна, на месцы старога храма, узведзенага ў 1762—1777 гадах італьянскім архітэктарам Антоніем Паракам, і колішняга парафіяльнага касцёла 1641 года, заснаванага Себасцьянам Святаполк-Мірскім. Выгляд капліцы вядомы па фотаздымку Яна Балзункевіча. Не захавалася. Твор народнага дойлідства. Была вырашана простым чатырохсценным зрубам пад двухсхільным гонтавым дахам, які над галоўным фасадам завяршаўся чатырохграннай шатровай вежай-званіцай. Уваход вылучалі двухслуповы ганак пад двухсхільным пакрыццём і лучковае акно хораў над ім. Памяшканне асвятлялася такімі ж двума бакавымі вокнамі ў простых ліштвах. Гарызантальна ашаляваныя фасады чляніліся брусамі-сцяжкамі[7]. Лядоўня![]() Часам згадваецца як лямус. Знаходзілася цераз дарогу ад сядзібнага дома. Кампактны квадратны ў плане двух’ярусны будынак. Верхні ярус з галерэяй вертыкальна ашаляваны і аддзелены ад ніжняга карнізам. Дах чатырохсхільны, з заломам. Не захавалася. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia