Юрый Паўлавіч Бондар
Ю́рый Па́ўлавіч Бо́ндар (нар. 11 красавіка 1973, Мінск) — беларускі палітолаг і дзяржаўны дзеяч. Кандыдат палітычных навук (2007), дацэнт (2009). Міністр культуры Рэспублікі Беларусь (2017—2020). БіяграфіяСкончыў у 1997 годзе юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «правазнаўства». З 2001 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, працаваў на пасадах выкладчыка, старшага выкладчыка, прарэктара па адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце. У 2006 годзе абараніў дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата палітычных навук па спецыяльнасці «тэорыя палітыкі, гісторыя і метадалогія палітычнай навукі» ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 2007 годзе скончыў Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай». З 2008 года — першы прарэктар БДУКМ. У 2009 годзе прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «паліталогія». У лютым 2013 года быў назначаны на пасаду рэктара БДУКМ. У 2014 годзе быў выбраны дэпутатам па Чыгуначнай выбарчай акрузе Мінска, намеснікам старшыні Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў XVII склікання. З верасня 2017 — у Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь. 28 верасня 2017 года Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам прызначаны міністрам культуры Беларусі[4]. 19 лістапада 2020 года вызвалены ад пасады міністра культуры Беларусі. Навуковая дзейнасцьЮрый Бондар з’яўляецца аўтарам шматлікіх артыкулаў, дакладаў, навуковых публікацый, вучэбна-метадычных комплексаў. Займаецца палітычнай навукай, параўнальным аналізам палітычных даследаванняў у Беларусі і Расіі, палітычнай культурай і адукацыяй. Сям’яСын Паўла Іванавіча Бондара (нар. 1943), доктара гістарычных навук[5]. ПоглядыУ 2019 годзе ў інтэрв’ю перадачы «Ничего личного» на тэлеканале АНТ адмоўна выказаўся пра пашырэнне беларускай мовы ў дзяржаўнай сферы: «Я катэгарычна супраць адміністрацыйных мераў па ўкараненні беларускай мовы, мы гэта прайшлі ў пачатку 1990-х»[6]. МеркаванніСа слоў былой старшыні ўпраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Наталлі Задзяркоўскай, Юрый Бондар «не паказаў сябе дастаткова жорстка. У той ступені, якую патрабаваў час». Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia