Канклаў

Канкла́ўлац.: cum clavis — «пад ключом») — сход Калегіі кардыналаў для выбараў Папы Рымскага. Канклаў адбываецца адпаведна апостальскай канстытуцыі Universi Dominici gregis («Уся паства Гасподняя»), выдадзенай пантыфікам Янам Паўлам ІІ 22 лютага 1996 года.

Паводле гэтага дакумента (артыкул 37), тэрмін склікання сходу вызначаецца не раней за 15 і не пазней за 20 дзён пасля смерці Папы.

Агульныя правілы

Выбары Папы Рымскага адбываюцца ў адпаведнасці з царкоўнымі законамі і традыцыямі. Актыўнае выбарчае права распаўсюджваецца, пачынаючы з 1059 года, толькі на кардыналаў. Дагэтуль у выбарах Папы Рымскага ўдзельнічалі прадстаўнікі царквы і акламацыйна таксама жыхары Рыма. Права на змену існых правілаў канклава мае толькі Папа Рымскі. У яго кампетэнцыю таксама ўваходзіць наданне кардынальскага тытулу, і таму Папа мае пэўны ўплыў на выбар свайго паслядоўніка. Права самому вызначаць свайго паслядоўніка Папа Рымскі не мае.

Выгляд Сіксцінскай капэлы з купалу Сабора Святога Пятра

Да канца існавання Папскай вобласці ў 1870 г. канклаў адбываўся ў рымскім палацы Квірынталь, а пасля гэтага быў перанесены ў Сіксцінскую капэлу ў Ватыкан. Да выбараў новага Папы Рымскага ў 1978 г. кардыналы не мелі права адлучацца з памяшкання ўвесь час правядзення канлаву, таму ў Сіксцінскай капэле і прылягаючых да яе памяшканнях для кардыналаў неабходна было ўсталёўваць невялікія спальныя келлі. Згодна новаму рэгламенту, які быў прыняты Папам Янам Паўлам II, кардыналы маюць цяпер права жыць у новым гасцінным доме Домус Санктэ Мартэ (Domus Sanctae Marthae) у час правядзення канклаву. Але і сёння кардыналы не маюць права на якія-небудзь кантакты з вонкавым светам. Усе астатнія жыхары гасціннага дома павінны на гэты час яго пакінуць. Тэлефонам, тэлебачаннем, радыё, поштай, газетамі і іншымі друкаванымі сродкамі масавай інфармацыі нельга карыстацца. Гэты рэгламент быў упершыню ўжыты ў 2005 г. пасля смерці Папы Яна Паўла II.

Жорсткі рэгламент абмежавання кардыналаў ад вонкавага свету раней меў за мэту вымусіць кардыналаў да прыняцця рашэння ў найкарацейшы тэрмін. Сённяшняя мэта такіх абмежаванняў — максімальнае адлучэнне выбаршчыкаў ад усялякага вонкавага ўплыву.

Выбарчы працэс

Канклаў пачынаецца не раней чым на 15-ы і не пазней чым на 20-ы дзень сэдысвакансіі з месы ў Саборы Святога Пятра і наступным пераходам кардыналаў з правам выбару ў Сіксцінскую капэлу. Пасля прысягі кардыналаў, папскі цэрыманіяльны майстар прамовай «Extra omnes» («усе наружу») прымушае ўсіх тых, хто не належыць да капэлы, пакінуць памяшканне, Сіксцінскую капэлу пасля гэтага зачыняюць.

Туры выбараў праходзяць у адпаведнасці з дэтальна выпрацаваным цэрыманіялам: у першы дзень адбываецца толькі адзін тур выбару, у наступныя дні — звычайна два туры да палудня і два пасля. Спісаў кандыдатаў пры гэтым не існуе. Кожны кардынал павінны максімальна непазнавальным почыркам, але дастаткова чытэльнымі літарамі напісаць не невялікім аркушы паперы імя таго кандыдата, якому ён аддае перавагу. Згорнутыя напалову, цыдулкі кардыналаў маюць велічыню не большую за 2х2 сантыметры. На кожным выбарчым «бюлетэні» напісана «Eligo in Summum Pontificem» (Я выбіраю найвышэйшага пантыфіка/біскупа, гэта значыць Папу). Кожны кардынал узыходзіць да алтару ў паслядоўнасці рангавага парадку, уздымае выбарчы бюлетэнь над сабой так, каб ён быў бачны ўсім, становіцца на калены для кароткай малітвы і клянецца: «Я прашу Хрыста, які будзе маім суддзём, быць сведкам таго, што той, каго я абраў, — гэта той, каго я лічу вартым быць абраным па волі Божай.» Пасля апускання выбарчага бюлетэня ў скрыню (велічыня праёму практычна выключае магчымасць праціснуць туды дзве паперкі адразу), скрынку з галасамі зачыняе адзін з трох выбарчых памочнікаў і трасе, каб змяшаць бюлетэні. Кожны з трох выбарчых памочнікаў запісвае імя выбранага кандыдата пры падліку галасоў на асобных аркушы паперы. Выбары прызнаюцца легітымнымі толькі ў тым выпадку, калі колькасць аркушаў з галасамі адпавядае колькасці кардыналаў, якія ўдзельнічаюць у выбарах, пры гэтым неабходнай умовай з’яўляюцца таксама аднолькавыя вынікі індывідуальнага падліку кожнага з трох выбарчых памочнікаў.

Тэарэтычна кожны каталік, які па царкоўным праве можа стаць біскупам, г.зн. ва ўзросце не менш 35 гадоў і нежанаты мужчына, таксама мае права быць Папам. Каб выбары былі прызнаныя сапраўднымі, кандыдат павінны набраць дзве траціны галасоў. Пасля трыццаці беспаспяховых тураў кардыналы могуць прыняць пагадненне аб тым, што пачынаючы з гэтага моманту большасці галасоў хапае, каб абраць Папу. Таксама магчымым з’яўляецца ў гэтым выпадку выбар аднаго з двух кандыдатаў-пераможцаў па турах. У XX ст. больш чым 15 тураў па выбары Папы не было.

Выбарчыя лісты беспаспяховага туру выбараў па даўняй традыцыі спальваюць, дадаўшы пэўную колькасць вільготнай саломы і алею, якія надаюць дыму чорны колер і з’яўляюцца для назіральнікаў за працэсам галасавання завонку знакам таго, што канчатковага выніку пакуль няма. Пры паспяховым туры выбараў выбарчыя лісты паляць з сухой саломай, над Сіксцінскай капэлай уздымаецца белы дым і сігналізуе людзям аб тым, што новы Папа нарэшце абраны. Але з-за таго што дым не заўсёды быў такога колеру, які адпавядаў бы адпаведнаму выніку туру, сёння ў салому дадаюць хімікаліі, якія надаюць дыму адпаведна чорны ці белы колеры. Пасля гэтага Сіксцінсую капэлу адчыняюць, а ў Саборы Святога Пятра пачынаецца калакольны звон. Затым фразай «Annuntio vobis gaudium magnum, habemus Papam!» («Я абвяшчаю вам з вялікай радасцю: у нас ёсць новы Папа!») найстарэйшы па рангу першы кардынал-д’якан святочна называе імя абранага. Галасы і імёны кандыдатаў не абвяшчаюцца і застаюцца патаемнымі.

Права выбіраць у канклаве мае кожны кардынал рымска-каталіцкай царквы, узрост якога на дзень наступлення седысвакансіі не перавышае 80 гадоў. Колькасць кардыналаў не павінна быць большай за 120 чалавек. Кожны з кардыналаў павінны прымаць удзел у выбарах, прычынай няўдзелу можа стаць хвароба альбо іншая важная прычына. Але і ў тым выпадку, калі кардынал не з’яўляецца на цэрымонію, канклаў адбываецца без яго.

Традыцыйна існуюць тры розныя варыянты выбарчага працэсу Папы:

  • Выбары per scrutinium — тайнае галасаванне пры дапамозе выбарчых лістоў, практыкуецца да сённяшняга дня
  • Выбары per compromissum адбываюцца тады, калі кардынальны калегіум не можа дасягнуць згоды ў выбары адзінага кандыдата пасля шматлікіх тураў. У гэтым выпадку вынікі апошняга легітымнага туру дэлегіруюць невялікай групе кардыналаў.
  • Выбары quasi ex inspiratione/per acclamationem seu inspirationem адбываюцца ў тым выпадку, калі кардынал прапанаваў імя аднаго кандыдата, а астатнія спантанна падтрымалі яго ў акламацыйным парадку.

Месца правядзення канклаву

Месцам, дзе, пачынаючы з XIV ст., праходзілі канклавы, быў, за невялікімі выключэннямі, Рым. Але толькі пасля дакумента Яна Паўла II з назвай «Universi dominici gregis» у 1996 Ватыкан быў канчаткова вызначаны месцам правядзення канклаву. Канклаў павінны заўсёды і нязменна адбывацца ў Сіксцінскай капэле.

Спіс канклаваў

Канклаў Працягласць Выбраны Папа Даты пантыфікату
18 ліпеня 1216 1 дзень Ганорый III 18 ліпеня 1216 — 18 сакавіка 1227
19 сакавіка 1227 1 дзень Грыгорый IX 19 сакавіка 1227 — 22 жніўня 1241
21 верасня — 25 кастрычніка 1241 1 месяц 4 дні Цэлесцін IV 25 кастрычніка — 10 лістапада 1241
15 чэрвеня — 25 чэрвеня 1243 11 дзён Інакенцій IV 25 чэрвеня 1243 — 7 снежня 1254
8 снежня — 12 снежня 1254 5 дзён Аляксандр IV 12 снежня 1254 — 25 мая 1261
26 мая — 29 жніўня 1261 3 месяцы 3 дні Урбан IV 29 жніўня 1261 — 2 кастрычніка 1264
12 кастрычніка 1264 — 5 лютага 1265 3 месяцы 24 дні Клімент IV 5 лютага 1265 — 29 лістапада 1268
29 лістапада 1268 — 1 верасня 1271 2 гады 9 месяцаў 3 дні Блаславёны Грыгорый X 1 верасня 1271 — 10 студзеня 1276
20 студзеня 1276 — 21 студзеня 1276 2 дні Святы Інакенцій V 21 студзеня — 22 чэрвеня 1276
2 ліпеня — 11 ліпеня 1276 9 дзён Адрыян V 11 ліпеня — 18 жніўня 1276
19 жніўня — 8 верасня 1276 21 дзень Ян XXI 8 верасня 1276 — 20 мая 1277
30 мая — 25 лістапада 1277 5 месяцаў 26 дзён Мікалай III 25 лістапада 1277 — 22 жніўня 1280
22 верасня 1280 — 22 лютага 1281 5 месяцаў Марцін IV 22 лютага 1281 — 28 сакавіка 1285
29 сакавіка — 2 красавіка 1285 5 дзён Ганорый IV 2 красавіка 1285 — 3 красавіка 1287
4 красавіка 1287 — 22 лютага 1288 9 месяцаў 18 дзён Мікалай IV 22 лютага 1288 — 4 красавіка 1292
5 красавіка 1292 — 5 ліпеня 1294 2 гады 3 месяцы Святы Цэлесцін V 5 ліпеня 1294 — 13 снежня 1294
23 снежня — 24 снежня 1294 2 дні Баніфацый VIII 24 снежня 1294 — 11 кастрычніка 1303
21 кастрычніка — 22 кастрычніка 1303 2 дні Блаславёны Бенедыкт XI 22 кастрычніка 1303 — 7 ліпеня 1304
10 або 17 ліпеня 1304 — 5 чэрвеня 1305 каля 11 месяцаў Клімент V 5 чэрвеня 1305 — 20 красавіка 1314
1 мая 1314 — 7 жніўня 1316 2 гады 4 месяцы 6 дзён Ян XXII 7 жніўня 1316 — 4 снежня 1334
13 снежня — 20 снежня 1334 9 дзён Бенедыкт XII 20 снежня 1334 — 25 красавіка 1342
5 мая — 7 мая 1342 3 дні Клімент VI 7 мая 1342 — 6 снежня 1352
16 снежня — 18 снежня 1352 4 дні Інакенцій VI 18 снежня 1352 — 12 верасня 1362
22 верасня 1362 — 28 верасня 1362 6 дзён Святы Урбан V 28 верасня 1362 — 19 снежня 1370
29 снежня — 30 снежня 1370 2 дні Грыгорый XI 30 снежня 1370 — 27 сакавіка 1378
7 красавіка — 9 красавіка 1378 3 дні Урбан VI 9 красавіка 1378 — 15 кастрычніка 1389
25 кастрычніка 1389 — 2 лістапада 1389 8 дзён Баніфацый IX 2 лістапада 1389 — 1 кастрычніка 1404
12 кастрычніка — 17 кастрычніка 1404 5 дзён Інакенцій VII 17 кастрычніка 1404 — 6 лістапада 1406
18 лістапада — 30 лістапада 1406 12 дзён Грыгорый XII 30 лістапада 1406 — 4 ліпеня 1415
8 лістапада — 11 лістапада 1417 4 дні Марцін V 11 лістапада 1417 — 20 лютага 1431
2 сакавіка — 3 сакавіка 1431 2 дні Яўген IV 3 сакавіка 1431 — 23 лютага 1447
4 сакавіка — 6 сакавіка 1447 3 дні Мікалай V 6 сакавіка 1447 — 25 сакавіка 1455
4 красавіка — 8 красавіка 1455 5 дзён Калікст III 8 красавіка 1455 — 6 жніўня 1458
16 жніўня — 19 жніўня 1458 4 дні Пій II 19 жніўня 1458 — 15 жніўня 1464
27 жніўня — 30 жніўня 1464 4 дні Павел II 30 жніўня 1464 — 26 ліпеня 1471
6 жніўня — 9 жніўня 1471 4 дні Сікст IV 9 жніўня 1471 — 12 жніўня 1484
26 жніўня 1484 — 29 жніўня 1484 4 дні Інакенцій VIII 29 жніўня 1484 — 25 ліпеня 1492
6 жніўня 1492 — 10 жніўня 1492 5 дзён Аляксандр VI 10 жніўня 1492 — 18 жніўня 1503
16 верасня — 22 верасня 1503 7 дзён Пій III 22 верасня — 18 кастрычніка 1503
31 кастрычніка — 1 лістапада 1503 2 дні Юлій II 1 лістапада 1503 — 20 лютага 1513
4 сакавіка — 9 сакавіка 1513 5 дзён Леў X 19 сакавіка 1513 — 1 снежня 1521
27 снежня 1521 — 9 студзеня 1522 13 дзён Адрыян VI 9 студзеня 1522 — 14 верасня 1523
1 кастрычніка — 19 лістапада 1523 1 месяц 18 дзён Клімент VII 19 лістапада 1523 — 25 верасня 1534
11 кастрычніка — 13 кастрычніка 1534 3 дні Павел III 13 кастрычніка 1534 — 10 лістапада 1549
29 лістапада 1549 — 7 лютага 1550 2 месяцы 8 дзён Юлій III 7 лютага 1550 — 23 сакавіка 1555
5 красавіка 1555 — 9 красавіка 1555 5 дзён Марцэл II 9 красавіка — 30 красавіка 1555
15 мая — 23 мая 1555 8 дзён Павел IV 23 мая 1555 — 18 жніўня 1559
5 верасня — 25 снежня 1559 3 месяцы 20 дзён Пій IV 25 снежня 1559 — 9 снежня 1565
20 снежня 1565 — 7 студзеня 1566 18 дзён Святы Пій V 7 студзеня 1566 — 1 мая 1572
12 мая — 13 мая 1572 2 дні Грыгорый XIII 13 мая 1572 — 10 красавіка 1585
21 красавіка — 24 красавіка 1585 4 дні Сікст V 24 красавіка 1585 — 27 жніўня 1590
7 верасня — 15 верасня 1590 8 дзён Урбан VII 15 верасня — 27 верасня 1590
8 кастрычніка — 5 снежня 1590 1 месяц 27 дзён Грыгорый XIV 5 снежня 1590 — 16 кастрычніка 1591
27 кастрычніка — 29 кастрычніка 1591 3 дні Інакенцій IX 29 кастрычніка 1591 — 30 снежня 1591
10 студзеня — 30 студзеня 1592 20 дзён Клімент VIII 30 студзеня 1592 — 5 сакавіка 1605
14 сакавіка — 1 красавіка 1605 18 дзён Леў XI 1 красавіка 1605 — 27 красавіка 1605
8 мая — 16 мая 1605 8 дзён Павел V 16 мая 1605 — 28 студзеня 1621
8 лютага — 9 лютага 1621 2 дні Грыгорый XV 9 лютага 1621 — 8 ліпеня 1623
19 ліпеня — 6 жніўня 1623 18 дзён Урбан VIII 6 жніўня 1623 — 29 ліпеня 1644
9 жніўня — 15 верасня 1644 1 месяц 6 дзён Інакенцій X 15 верасня 1644 — 7 студзеня 1655
18 студзеня — 7 красавіка 1655 3 месяцы 20 дзён Аляксандр VII 7 красавіка 1655 — 22 мая 1667
2 чэрвеня — 20 чэрвеня 1667 18 дзён Клімент IX 20 чэрвеня 1667 — 9 снежня 1669
20 снежня 1669 — 29 красавіка 1670 4 месяцы 9 дзён Клімент X 29 красавіка 1670 — 22 ліпеня 1676
2 жніўня — 21 верасня 1676 1 месяц 19 дзён Блаславёны Інакенцій XI 21 верасня 1676 — 12 жніўня 1689
23 жніўня — 6 кастрычніка 1689 1 месяц 13 дзён Аляксандр VIII 6 кастрычніка 1689 — 1 лютага 1691
12 лютага — 21 ліпеня 1691 5 месяцаў 9 дзён Інакенцій XII 21 ліпеня 1691 — 27 верасня 1700
9 кастрычніка — 23 лістапада 1700 1 месяц 14 дзён Клімент XI 23 лістапада 1700 — 19 сакавіка 1721
31 сакавіка — 8 мая 1721 1 месяц 8 дзён Інакенцій XIII 8 мая 1721 — 7 сакавіка 1724
20 сакавіка — 29 мая 1724 2 месяцы 9 дзён Бенедыкт XIII 29 мая 1724 — 21 лютага 1730
5 сакавіка — 12 ліпеня 1730 1 месяц 2 дні Клімент XII 12 ліпеня 1730 — 6 лютага 1740
18 лютага — 17 жніўня 1740 6 месяцаў Бенедыкт XIV 17 жніўня 1740 — 3 мая 1758
15 мая — 6 ліпеня 1758 1 месяц 22 дні Клімент XIII 6 ліпеня 1758 — 2 лютага 1769
15 лютага — 19 мая 1769 3 месяцы 4 дні Клімент XIV 19 мая 1769 — 22 верасня 1774
5 кастрычніка 1774 — 15 лютага 1775 4 месяцы 10 дзён Пій VI 15 лютага 1775 — 29 жніўня 1799
1 снежня 1799 — 14 сакавіка 1800 3 месяцы 14 дзён Пій VII 14 сакавіка 1800 — 20 жніўня 1823
2 верасня — 28 верасня 1823 26 дзён Леў XII 28 верасня 1823 — 10 лютага 1829
24 лютага — 31 сакавіка 1829 1 месяц 7 дзён Пій VIII 31 сакавіка 1829 — 30 лістапада 1830
14 снежня — 2 лютага 1831 1 месяц 19 дзён Грыгорый XVI 2 лютага 1831 — 1 чэрвеня 1846
14 чэрвеня — 16 чэрвеня 1846 3 дні Блаславёны Пій IX 16 чэрвеня 1846 — 7 лютага 1878
18 лютага — 20 лютага 1878 3 дні Леў XIII 20 лютага 1878 — 20 ліпеня 1903
31 ліпеня — 4 жніўня 1903 5 дзён Святы Пій X 4 жніўня 1903 — 20 жніўня 1914
31 жніўня — 3 верасня 1914 4 дні Бенедыкт XV 3 верасня 1914 — 22 студзеня 1922
2 лютага — 6 лютага 1922 4 дні Пій XI 6 лютага 1922 — 10 лютага 1939
1 сакавіка — 2 сакавіка 1939 2 дні Пій XII 2 сакавіка 1939 — 9 кастрычніка 1958
25 кастрычніка — 28 кастрычніка 1958 3 дні Святы Ян XXIII 28 кастрычніка 1958 — 3 чэрвеня 1963
19 чэрвеня — 21 чэрвеня 1963 3 дні Святы Павел VI 21 чэрвеня 1963 — 6 жніўня 1978
25 жніўня — 26 жніўня 1978 2 дні Ян Павел I 26 жніўня 1978 — 28 верасня 1978
14 кастрычніка — 16 кастрычніка 1978 3 дні Святы Ян Павел II 16 кастрычніка 1978 — 2 красавіка 2005
18 красавіка — 19 красавіка 2005 2 дні Бенедыкт XVI 19 красавіка 2005 — 28 лютага 2013
12 сакавіка — 13 сакавіка 2013 2 дні Францыск 13 сакавіка 2013 — 21 красавіка 2025

Крыніцы

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya