Аляксандр VIII
Аляксандр VIII (лац. Alexander PP. VIII; свецкае імя: П’етра Віта Атабоні, італ. Pietro Vitto Ottoboni; 22 красавіка 1610 — 1 лютага 1691) — Папа Рымскі з 6 кастрычніка 1689 да 1 лютага 1691. БіяграфіяП’етра Атабона нарадзіўся 22 красавіка 1610 года ў Венецыі, у сям’і канцлера Венецыянскай Рэспублікі. Атрымаў юрыдычную адукацыю ва ўніверсітэце ў Падуі. У 1652 стаў кардыналам і епіскапам Брэшыі (1654—1664). Пасля абрання на папскі пост Аляксандр VIII вярнуўся да практыкі непатызма, прызначыўшы кардыналамі дваіх Атабона, Марка і П’етра. Дваццацідвухгадовы кардынал П’етра Атабона быў вядомым апекуном тэатра. У перыяд пантыфікату Аляксандра VIII адносіны з Францыяй значна палепшыліся. Вярнуў Авіньён; аказаў дапамогу Польшчы і Венецыі ў іх барацьбе з Турцыяй. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia