Грыгорый IX
Грыгорый IX (лац.: Gregorius PP. IX), свецкае імя: Угаліна дэі Конці, граф Сеньі (італ.: Ugolino dei Conti di Segni; ~1145 — 22 жніўня 1241), Папа Рымскі (19 сакавіка 1227 — 22 жніўня 1241). Як пераемнік Ганорыя III 1216 — 1227, працягваў за Грыгорыем VII (1073-85) і Інакенціем III умацоўваць Святы Прастол. Ухваліў Паўночныя крыжовыя паходы Тэўтонскага ордэна з мэтаю хрышчэння прыбалтыйскіх паганцаў (у той час — емі), што прывяло да сутыкненняў Тэўтонскага ордэна з Пскоўскай і Наўгародскай рэспублікамі[6]. У буле ад 24.11.1232 г. Грыгорый IX прасіў Лівонскае брацтва мяча накіраваць войскі на абарону паўпаганскай Фінляндыі, якую хрысцілі шведскія біскупы, ад каланізацыі наўгародцаў[7]. У 1231 г. забараніў міранам чытаць Біблію, каб спыніць тагачаснае масавае з’яўленне і распаўсюджанне ерэтычных вучэнняў, якія абапіраліся на Біблію і выступалі супраць каталіцкай царквы. У 1232 г. перадаў інквізіцыю ў рукі дамініканцаў. Веў барацьбу з Фрыдрыхам II Гогенштаўфенам за ўзмацненне папскай улады Італіі. Кананізаваў Францыска Асізскага, якога ведаў асабіста і іншых папулярных сярод католікаў святых. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia