Канстанцін Антонавіч Абазоўскі
Канстанцін Антонавіч Абазоўскі — (1 кастрычніка 1919 — 26 кастрычніка 1944) — Герой Савецкага Саюза, камандзір звяна 190-га штурмавога авіяцыйнага палка, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, лейтэнант. Даваенная біяграфіяКанстанцін Антонавіч Абазоўскі нарадзіўся 1 кастрычніка 1919 года ў вёсцы Абухава[1][2] Лепельскага павета Віцебскай губерні РСФСР (сучасны Бешанковіцкі раён Віцебскай вобласці Беларусі). Скончыўшы ў 1938 годзе Віцебскі настаўніцкі інстытут[1], Канстанцін Антонавіч Абазоўскі выкладаў гісторыю ў Пліскай няпоўнай сярэдняй школе Бешанковіцкага раёна. Удзел у Вялікай Айчыннай вайнеБыў прызваны ў рады РСЧА у 1940 годзе. Скончыў ваенна-авіяцыйнае вучылішча. Прымаў удзел у баях за вызваленне Паўночнага Каўказа, Крыма і Прыбалтыкі з 1943 года. 6 мая 1944 года звяно штурмавікоў пад камандаваннем Канстанціна Антонавіча Абазоўскага ў паветраным баю ля Севастопаля збіла пяць варожых знішчальнікаў, спаліла на зямлі восем самалётаў і два склады праціўніка з боепрыпасамі[1]. Да жніўня 1944 года лейтэнант Канстанцін Антонавіч Абазоўскі здзейсніў 106 баявых вылетаў[1], асабіста знішчыў 11 танкаў, 3 самалёты на зямлі, шмат аўтамашын і іншай баявой тэхнікі праціўніка. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 кастрычніка 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання па знішчэнні жывой сілы і тэхнікі праціўніка і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм лейтэнанту Канстанціну Антонавічу Абазоўскаму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем Ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка». Канстанцін Антонавіч Абазоўскі загінуў 26 кастрычніка 1944 года ў паветраным баю ў Прыбалтыцы[1]. Пасмяротна быў залічаны ў калектыў Рыжскага марскога порта. Узнагароды
Памяць
Зноскі
Літаратура
СпасылкіКанстанцін Антонавіч Абазоўскі на сайце «Героі краіны» (Праверана 12 снежня 2009) |
Portal di Ensiklopedia Dunia