Канстанцін Валер’евіч Мурахцін
Канстанцін Валер’евіч Мурахцін (руск.: Константин Валерьевич Мурахтин; нар. 1976, Адэская вобласць, УССР, СССР) — расійскі ваенны лётчык, маёр, лепшы штурман Расіі (2014), кавалер ордэна Мужнасці. БіяграфіяНарадзіўся ў 1976 годзе пад Адэсай у сям’і падпалкоўніка авіяцыі, ваеннага лётчыка-штурмана[1]. Амаль адразу пасля нараджэння Канстанціна сям’я пераехала да новага месца службы бацькі — у горад Чэлябінск. У Чэлябінску ён скончыў школу і паступіў у Чалябінскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае Чырванасцяжнае вучылішча штурманаў, якое скончыў у 1998 годзе. Сябрам і аднакашнікаў па вучэльні быў Герой Расіі Мікалай Шпітонкаў. Пасля заканчэння вучылішча быў накіраваны для праходжання службы ў 4-ы цэнтр вайсковых выпрабаванняў і падрыхтоўкі персаналу ваенна-паветраных сіл імя В. П. Чкалава, дыслакаваным у Ліпецку. 29 ліпеня 2014 Мурахцін разам з напарнікам Станіславам Гасанавым сталі лепшымі на міжнародным конкурсе «Авиадартс-2014», атрымаўшы першае месца ў намінацыі «франтавыя бамбардзіроўшчыкі», апярэдзіўшы лётчыкаў з Беларусі і Кітая, за што былі ўзнагароджаны кубкам, медалямі і заахвочаны каштоўным падарункам — аўтамабілем[2]. У верасня 2015 г. ён камандзіраваны ў Сірыйскую Арабскую Рэспубліку ў склад авіяцыйнай групы ВПС Расіі[3]. 24 лістапада 2015 года разам з камандзірам экіпажа бамбардзіроўшчыка Су-24М ПКС Расіі Алегам Пешкавым[4] здзяйсняў баявы вылет у Сірыі ў складзе пары з задачай нанясення бомбавага ўдару[5]. Аднак падчас гэтага самалёт Су-24М быў збіты ракетай «паветра-паветра» з знішчальніка F-16C ВПС Турцыі ў раёне сірыйска-турэцкай мяжы ў правінцыі Латакія і ўпаў на сірыйскай тэрыторыі. Экіпаж бамбардзіроўшчыка здолеў катапультавацца. Пешкаў загінуў падчас прызямлення на парашуце ў выніку абстрэлу з зямлі. Штурман Мурахцін прызямліўся па-за зонай абстрэлу. Ён амаль суткі хаваўся ў лесе ад пераследу праціўнікаў, пакуль на яго па маячкі не выйшлі салдаты сірыйскай арміі, пасля чаго быў эвакуіраваны на авіябазу Хмеймім[6]. Сям’яКанстанцін Мурахцін жанаты[7], мае сына[8]. Узнагароды
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia