Канстанцін Васілевіч Базілевіч
Канстанцін Васілевіч Базіле́віч[5] (12 (24) мая 1892[1][2], Кіеў — 3 сакавіка 1950[1][2], Масква) — савецкі гісторык, прафесар (1935)[5][6]. БіяграфіяНарадзіўся ў Кіеве, у сям’і ваеннага педагога[6]. Скончыў Хабараўскі кадэцкі корпус у 1910 годзе[7], Міхайлаўскае артылерыйскае вучылішча ў 1913 годзе[7]. У час Першай сусветнай вайны камандаваў артылерыйскай батарэяй 1-й грэнадзёрскай артылерыйскай брыгады. Скончыў авіяцыйную школу і быў адным з першых рускіх ваенных лётчыкаў. Быў цяжка паранены ў баях[7]. Пасля дэмабілізацыі ў 1918 годзе добраахвотна ўступіў у Чырвоную Армію. Удзельнік Грамадзянскай вайны. У 1922 годзе скончыў факультэт грамадскіх навук Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (вучань С. У. Бахрушына[7]). Працаваў у Гістарычным музеі, з 1930 года выкладаў у вышэйшых навучальных установах Масквы[6]. З 1935 года К. В. Базілевіч прафесар Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 1939 года — Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК УКП(б). Адначасова ў 1936—1950 гадах старшы навуковы супрацоўнік[6], прафесар кафедры гісторыі народаў СССР[7] Інстытута гісторыі Акадэміі навук СССР. Навуковая дзейнасцьК. В. Базілевічу належаць навуковыя працы па гісторыі знешняй палітыкі і класавай барацьбы ў Расіі; гісторыі рускага гандлю ў XVII стагоддзя, рамёстваў, мануфактур, пошты; сацыяльна-эканамічных адносінах Рускай дзяржавы ў XV—XVII стагоддзях; грамадскіх рухах; крыніцазнаўстве. Унёс прыкметны ўклад у вывучэнне знешняй палітыкі Рускай дзяржавы пры Іване III[7]. Увёў у навуковы абарот мытныя кнігі, разглядаў іх як крыніцы эканамічнай гісторыі Расіі. Апублікаваў курс лекцый па гісторыі СССР ад старажытных часоў да XVII стагоддзя, прымаў удзел у стварэнні падручнікаў і дапаможнікаў для сярэдніх школ і вышэйшых навучальных устаноў[6]. Сярод апублікаванага:
Узнагароды
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia