Канстанцін Канстанцінавіч Шульган
Канстанцін Канстанцінавіч Шульган (нар. г. Бяроза, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. БіяграфіяУ 1989 годзе скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча проціпаветранай абароны. З чэрвеня 1989 года па студзень 1995 года праходзіў службу на пасадах інжынера трэцяга аддзела вайсковай часці 51458 і старшага афіцэра чацвёртага аддзела Дзяржаўнага цэнтра бяспекі інфармацыі пры Міністэрстве абароны Беларусі. Затым па чэрвень 2008 года займаў пасады старшага афіцэра, галоўнага спецыяліста, начальніка групы, начальніка аддзела ў структуры Дзяржаўнага цэнтра бяспекі інфармацыі пры Савеце Бяспекі Беларусі. У 2008—2013 гадах праходзіў ваенную службу на афіцэрскіх пасадах у Аператыўна-аналітычным цэнтры пры Прэзідэнце Беларусі. У красавіку 2016 года прызначаны намеснікам начальніка ААЦ. У жніўні 2018 года прызначаны міністрам сувязі і інфарматызацыі Беларусі. Унесены ў санкцыйныя спісы краін Балтыі[1][2] і Канады[3]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia