Мікалай Пятровіч Панцялей
Мікала́й Пятро́віч Панцяле́й (нар. 10 студзеня 1953, в. Касцюкі, Барысаўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь[1]. БіяграфіяУ 1975 годзе скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут па спецыяльнасці «радыётэхніка». З 1975 года — інжынер на Мінскім электрамеханічным заводзе, пасля начальнік канструктарскага бюро, начальнік аддзела, намеснік сакратара парткама з правамі райкама, вызваленым сакратаром парткама з правамі райкама, галоўным інжынерам завода. У 1994 годзе прызначаны дырэктарам электрамеханічнага завода. З 2003 па 2004 гады — першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска. У 2004—2005 гг. — кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Мінска. У 2005—2006 гг. — першы намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. З мая 2006 года да снежня 2014 года — міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. Узнагароды
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia