Сяргей Пятровіч Папкоў (нар. 1957)
Сяргей Пятровіч Папкоў (10 кастрычніка 1957, в. Расна Горацкага раёна, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь (2014[1]—2018). БіяграфіяНарадзіўся ў 1957 годзе ў вёсцы Расна Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. У 1983 годзе скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут, у 1999 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Спецыяльнасць па адукацыі — аўтаматычная электрасувязь; эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве[2]. У 1975—1977 гадах служыў у радах Савецкай Арміі. У 1983—1988 гадах — інжынер, старэйшы інжынер, начальнік станцыйнага ўчастка Заводскага лінейна-станцыйнага цэха Мінскай гарадской тэлефоннай сеткі. У 1988—1996 гадах працаваў намеснікам начальніка Фрунзенскага лінейна- станцыйнага цэха Мінскай гарадской тэлефоннай сеткі, у 1996—1997 гадах — намеснікам начальніка сеткі Мінскай гарадской тэлефоннай сеткі рэспубліканскага дзяржаўнага аб’яднання «Белтэлекам». З 1997 па 2008 год — галоўны інжынер Мінскай гарадской тэлефоннай сеткі «Белтэлекам». З 2008 па 2011 год — дырэктар філіяла «Мінская гарадская тэлефонная сетка» Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства электрасувязі «Белетелекам». З 2011 года да 21 лютага 2014 года з’яўляўся генеральным дырэктарам РУП «Белтэлекам». 21 лютага 2014 года прызначаны міністрам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь[1]. 16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[3], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[4]. Узнагароды
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia