Канстанцін Пятровіч Шаранговіч
Канстанцін Пятровіч Шаранговіч (нар. 4 студзеня 1956, в. Качаны, Мядзельскі раён Мінскай вобл. — 29 жніўня 2014), Мінск — беларускі мастак–графік, педагог. Біяграфічныя звесткіБрат В. П. Шаранговіча. Вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве (1964–1969). У 1980 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці «мастак–графік». Вучыўся ў І. Грыгаровіча, П. Любамудрава, В. Шаранговіча. 3 1985 года выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў (з 2000 па 2011 загадчык кафедры малюнка, жывапісу і скульптуры), дацэнт (1997). Адзін з заснавальнікаў і кіраўнік салона-галерэі «ГАЛ-творчасць» (з 1989). Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года. ТворчасцьПрацаваў у галіне кніжнай і станковай графіцы, жывапісу. Аформіў «Казкі беларускіх пісьменнікаў» (1983), «Азербайджанскія народныя казкі» (1992), кнігі «Слон купіў веласіпед» І. Бурсава (1984), «Казкі. Нарысы. Літаратурныя партрэты» К. Паустоўскага, «Дзецям» В. Віткі (кн. 1—2), «Вайна з саламандрамі; Апавяданні» К. Чапека, «Мсціжы» І. Пташнікава (усе 1986), «Балады вайны і міру» А. Лойкі (1988), «У гадзіну Стральца» К. Тарасава (1989), «Люблю, спадзяюся, жыву» Г. Пашкова, «Аватара» В. Суханава (абедзве 1990), «Злая зорка» І. Шамякіна (1993), «ТВТ» Я. Маўра (1997). Аўтар графічнай серыі паводле рамана «Подых навальніцы» І. Мележа. (1980), жывапісных кампазіцый «Гара Чантурыя» (1989), «Рыжы лес» (1990), «Блакітная мячэць» (1992), «Вячэрні матыў» (1995), «Нёман» (2001), «Старая яблыня» (2002) і інш. Творы вылучаюцца вобразнасцю сюжэта, эмацыянальнасцю, лаканічнасцю выразных сродкаў. Удзельнік мастацкіх выставак (з 1976) года. У кастрычніку 2021 года творы К. Шаранговіча дэманстраваліся ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia