Павел Канстанцінавіч Любамудраў
Павел Канстанцінавіч Любамудраў (30 жніўня 1916, Петраград — 27 лютага 1984, Мінск) — беларускі савецкі мастак-графік. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1970), прафесар з 1972 года. БіяграфіяВучыўся ў Інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры Усерасійскай Акадэміі Мастацтваў у Ленінградзе ў Б. Іагансана і А. Зайцава (1939—1941). Скончыў Маскоўскі дзяржаўны мастацкі інстытут імя В. Сурыкава (1949). Выкладаў у Акадэміі мастацтваў Латвіі (1952—1956). З 1957 па 1983 выкладаў на кафедры графікі БТМІ. Працаваў у станковай графіцы ў тэхніках літаграфіі, шклографіі, акварэлі, лінагравюры. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1934 года. Член БСМ з 1952 года. Вучнямі з'яўляюцца народныя і заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларусі, прадстаўнікі некалькіх пакаленняў графікі 1960-1980-х гадоў: Арлен Кашкурэвіч, Людвіг Асецкі, Эдуард Агуновіч, Вячаслаў Паўлавец, Міхаіл Моўчан, Леанід Марчанка, Сяргей Волкаў, Уладзімір Пашчасцеў, Рыгор Віткоўскі, Аляксандр Дземарын, Міхаіл Макаранка, Юрый Герасіменка-Жызнеўскі, Генадзь Грак, Юрый Гудзіновіч, Пётр Драчоў, Пётр Лысенка, Юрый Кухараў, Генадзь Дзянісаў і іншыя. ТворчасцьАсноўныя працы: цыкл «Дні і ночы», «Мужнасць», «Цяжкая хвіліна», «Перад боем», «Чаканне», «На плошчы», «Абеліск». Творы знаходзяцца ў калекцыі графікі НММ РБ, фондзе БСМ. Павел Канстанцінавіч стаў адным з вядучых графікаў другой паловы ХХ стагоддзя, які ўнёс важкі ўклад у фарміраванне прафесійнай мастацкай школы акадэмічнага малюнка. Любімымі жанрамі былі пейзаж і партрэт, на якіх мастак дабіваўся глыбокай канцэнтрацыі, эстэтычнай лаканічнасці і вобразнай выразнасці. Ён з'яўляўся носьбітам лепшых традыцый акадэмічнай школы еўрапейскага малюнка і, абапіраючыся на традыцыйныя дасягненні, творча яго мадэрнізаваў[1]. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia