Трэція партыі (ЗША)«Трэція партыі» — назва трох адносна буйных палітычных партый ЗША апроч Дэмакратычнай і Рэспубліканскай партый, якія рэальна фармуюць двухпартыйную палітычную сістэму краіны . Часам да трэціх партый адносяць і іншыя з 38 федэральных малых партый ЗША (напрыклад, Сацыялістычную партыю ЗША ), а таксама рэгіянальныя партыі на ўзроўні свайго штата. У гісторыі існавалі таксама іншыя больш-менш значныя трэція партыі. У той час як дзве асноўныя партыі кантралююць як Кангрэс Злучаных Штатаў, так і Заканадаўчыя сходы ўсіх штатаў, а таксама выйграюць прэзідэнцкія выбары і ў большасці выпадкаў выбары губернатараў штатаў і мэраў гарадоў, трэція партыі, не лічачы некаторых рэгіянальных, уплыву на палітыку на ўзроўні федэрацыі і рэгіёнаў амаль не аказваюць. Толькі час ад часу каму-небудзь з чальцоў малых партый атрымоўваецца дамагчыся абрання ў Палату прадстаўнікоў або Сенат амерыканскага парламента і, як правіла, невялікага прадстаўніцтва ў штатах і мэрыях. Асноўныя трэція партыі ўдзельнічаюць у прэзідэнцкіх выбарах, набіраючы ў лепшым выпадку лічаную колькасць працэнтаў галасоў. Толькі ў некаторых штатах існуюць трэція партыі, якія карыстаюцца некаторым рэальным уплывам на рэгіянальную палітыку, напрыклад, Вермонцкая прагрэсіўная партыя .[1] Таксама гэтыя партыі маюць складанасці з фінансамі, што не дазваляе канкураваць з дзвюма асноўнымі партыямі ЗША.[2] Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia