Канюшына лубінавая
Канюшына лубінавая, Дзятліна лясная[1] (Trifolium lupinaster) — шматгадовая травяністая расліна сямейства Бабовыя (Fabaceae). МарфалогіяМае галінастыя, верацёнападобныя патоўшчаныя карані. Сцёблы простыя ці галінастыя, прамыя, 20-50 см вышынёй, гладкія або толькі ў верхняй частцы злёгку пухнатыя. Лісце пяцернае, лісточкі ланцэтападобныя. Кветкі лілова-пурпурныя, ружовыя ці белыя, сабраныя ў аднабокую парасонікавую галоўку. РаспаўсюджаннеРасце на лугах, у негустых лясах, на іх ўскраінах, па берагах рэк і азёр, у альпійскім поясе гор. Распаўсюджаны ва Усходняй Еўропе, Сярэдняй Азіі (поўнач), Сібіры, на Далёкім Усходзе. Распаўсюджаны па ўсім Горным Алтаі. Хімічны складУ надземнай часткі канюшыны лубінавай ўстаноўлены флавоноіды і вітаміны — C, P, каратын. У лісці, сабраных на Курайскім хрыбце, выяўленыя 127 мг% аскарбінавай кіслаты, 4, 7 мг% караціну і 1440 мг% вітаміна P, 22,81 % бялку[2]. Гаспадарчае выкарыстаннеВыдатны меданос, дае шмат нектара і пылка. Для жывёл з’яўляецца высокахарчовым кормам. КласіфікацыяТаксанамічнае становішчаВід Канюшына лубінавая уваходзіць у род Канюшына (Trifolium) трыбу Trifolieae падсямейства Матыльковыя (Faboideae) сямейства Бабовыя (Fabaceae).
Выкарыстанне ў медыцынеКанюшына лубінавая ўжываецца ў тыбецкай медыцыне пры хваробах печані, жаўтусе і жоўцевыводных шляхоў. У народнай медыцыне Сібіры і Далёкага Усходу кветкі і лісце прымяняюцца пры скрафулёзе (лімфатычныя вузлы туберкулёзнага паходжання), залатусе, пры прастудных грудных захворваннях, у выглядзе адвару і настойкі папулярныя пры запаленчых гінекалагічных захворваннях і пры бясплоддзі, а таксама як агульнаўмацавальны і раназажыўляльны сродак[3]. Ва Усходнім Забайкаллі зялёныя часткі расліны лічацца мачагонным і супрацьзалатушным сродкам. У Горным Алтаі траву вараць на малацэ і п’юць адвар пры нарывах ў горле і бясплоддзі. Высушаную траву распарваюць і прыкладваюць да горла. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia