Канюшына ружовая
Канюшына ружовая[1], Краснабай[2][3][4] (Trifólium hybrídum) — травяністая расліна; від роду Канюшына падсямейства Матыльковых сямейства Бабовыя. Апісанне![]() Канюшына ружовая— шматгадовая расліна з трубчастымі ўзыходзячымі галінастымі сцебламі вышынёй ад 30 да 80 см Лісточкі зваротнасэрцападобныя або авальныя. Кветкавыя галоўкі густыя, шарападобныя, на даўгаватых ножках, пазухавыя. Вяночак з белага пераходзіць у ружовы, а пры адцвітанні — у буры. Плод даўгаваты, плоскі, з тонкім каляплоднікам, змяшчае ад 1 да 3 насенін; цалкам спелыя — цёмна-аліўкавага колеру. Цвіце летам, плады дае ў канцы лета і ў пачатку восені. Кветкі духмяныя. РаспаўсюджаннеРаспаўсюджаны па ўсёй Паўночнай і Сярэдняй Еўропе. Упершыню стала разводзіцца ў Швецыі. КласіфікацыяТаксанамічнае становішчаВід Канюшына ружовая уваходзіць у род Канюшына (Trifolium) трыбу Trifolieae падсямейства Матыльковыя (Faboideae) сямейства Бабовыя (Fabaceae).
Гаспадарчае значэнне і прымяненнеКанюшына ружовая — вельмі добры меданос і пылканос, мёдапрадуктыўнасць дасягае 125 кг з гектара пасеваў. Мёд высокай якасці, светлы. Пылок карычневы[5]. Галерэя
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia