Капані (Баранавіцкі раён)
Капані́[1] (трансліт.: Kapani, руск.: Копани) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Велікалуцкага сельсавета. Размешчаны за 8 км на поўдзень ад Баранавічаў, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Баранавічы-Палескія на лініі Баранавічы — Лунінец. Увекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь». ГісторыяЗ 12 кастрычніка 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У ліпені 1944 года акупанты спалілі вёску, знішчылі 14 двароў і загубілі 17 жыхароў[2]. Пасля вайны адноўлена. Да 22 сакавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Лаўрынавіцкага сельсавета[3]. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia