12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навамышскага раёнаБаранавіцкай вобласціБССР быў утвораны Лукаўскі сельсавет. Цэнтр — вёска Вялікія Лукі. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 8 красавіка 1957 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёна[1]. 20 мая 1957 года ў склад Уцёскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Багушы, Млынок і Рагозніца)[2]. 17 лістапада 1959 года сельсавет быў перайменаваны ў Велікалуцкі сельсавет. 22 сакавіка 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Лаўрынавіцкага сельсавета (населеныя пункты Грабавец, Капані, Крыжыкі і Русіно)[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 8 населеных пунктаў[4]. У 1975 годзе на тэрыторыі сельсавета ўзнікла вёска Крынкі[5]. 2 жніўня 2019 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Русіно[6].
Склад
У склад сельсавета ўваходзяць 1 пасёлак, 1 аграгарадок і 7 вёсак[7]:
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2362 чалавекі[8], з іх 86,0 % — беларусы, 5,9 % — рускія, 3,3 % — палякі, 2,9 % — цыганы, 0,9 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года — 2281 чалавек[10].
↑Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
↑Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
↑Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 14. — 248 с. — 10 000 экз.
↑Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 29 верасня 1975 г. № 116-IX Аб найменаванні населеных пунктаў, якія ўзніклі на тэрыторыі Велікалуцкага і Малахавецкага сельсаветаў Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 28 (1474)
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.