Капліца-пахавальня Паскевічаў
Капліца-пахавальня Паскевічаў — капліца-пахавальня ў Гомелі, пабудаваная ў 1870—1889 гадах для пахавання членаў сям'і Паскевічаў, якія валодалі гомельскім палацам і паркам з 1834 па 1918 гады. Уваходзіць у склад Гомельскага палацава-паркавага ансамбля. ГісторыяПабудаваная ў 1870—1889 гг. у псеўдарускім стылі пад кіраўніцтвам акадэміка архітэктуры Я. Чарвінскага (праект ствараўся пры ўдзеле А. Х. Пеля ) побач з Петрапаўлаўскім саборам для пахавання членаў сям’і Паскевічаў Фёдарам Іванавічам Паскевічам. Будаўніцтва даручылі пецярбургскім архітэктарам М. Я. Месмахеру і О. Э. Вегенеру. Першы адказваў за дэкаратыўнае аздабленне капліцы-пахавальні, а другі займаўся непасрэдна будаўніцтвам[2]. У 1889 годзе ў капліцы па загаду Фёдара Паскевіча былі перапахаваны астанкі яго бацькоў генерал-фельдмаршала, святлейшага князя І. Ф. Паскевіча (1782—1856) і яго жонкі Лізаветы Аляксееўны, народжанай Грыбаедавай. (Першапачаткова І. Ф. Паскевіч, які памёр у Варшаве, быў пахаваны ў сяле Іванаўскім (цяпер Дэмблін). Сюды ж перавезены астанкі яго дзядулі Фёдара Паскевіча і бабулі Ганны Карабанькі з маёнтка Шчэгліцы ў Магілёўскай вобласці[2]. У 1903 годзе Фёдар Іванавіч Паскевіч (1823—1903) таксама быў пахаваны ў капліцы-пахавальні. Капліца-пахавальня пацярпела падчас Вялікай Айчыннай вайны, але ў 1968—1975 гадах прайшла яе рэканструкцыя. У 2008—2016 гадах праведзена рэстаўрацыя капліцы[3]. Цяпер гэты помнік архітэктуры — частка палацава-паркавага комплексу Румянцавых-Паскевічаў. АрхітэктураПахавальня нагадвае мініяцюрны казачны замак, зграбны і крохкі. Але архітэктар, нягледзячы на невялікі маштаб, стварыў паўнавартасны па кампазіцыі будынак з артыстычна вытрыманай стылістыкай[1]. План капліцы — квадрат[1] плошчай 30 м², аб'ёмная кампазіцыя вытрымана ў духу драўляных пяціглавых шатровых цэркваў[1]. На паўднёвым фасадзе прыстроены ўваход з лесвіцай і арачным парталам. Асаблівасцю збудавання з'яўляецца дэкаратыўнае ўбранне. Пустацелыя, мудрагелістыя па форме керамічныя калоны, скульптурныя какошнікі, разеткі, карнізныя паясы, пазалочаныя купалы і каляровая кераміка выкананы на высокім мастацкім узроўні[1]. Асаблівую маляўнічасць фасадам надаюць маёлікавыя пліткі, упрыгожаныя раслінным арнаментам[1]. Дэкор належыць мясцовым майстрам, якія працавалі пад кіраўніцтвам мастака С. Садзікава. Гэта былі паліхромныя роспісы, у якіх відавочна бачныя былі старажытнарускія матывы: пераплятаюцца кветкі, лісце, парасткі і прарастае васьміканцовы крыж. Садзікаў таксама кіраваў пазалотнымі працамі ў магільным склепе[2]. Склеп![]() Непасрэдна пахавальня з пахаваннямі знаходзіцца пад зямлёй[1], уваход у яе размешчаны ў змешчаным на некаторым аддаленні павільёне. У склепе пахаваны восем прадстаўнікоў роду[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia