Петрапаўлаўскі сабор (Гомель)
Петрапаўлаўскі сабор — праваслаўнае культавае збудаванне, знаходзіцца ў парку Гомеля, уваходзіць у Гомельскі палацава-паркавы ансамбль. Адзін з найлепшых прыкладаў сталага класіцызму ў архітэктуры Беларусі[1]. ГісторыяСабор закладзены протаіерэем Іаанам Грыгаровічам 18 кастрычніка 1809 года ва ўладанні М. П. Румянцава, будаваўся у 1809—1819 гг. ў стылі класіцызм (архітэктар — Дж. Кларк). Размяшчаецца на высокім мысе над Сожам і бачны здалёк[2]. Канчаткова будаўніцтва завяршылася ў 1824 годзе. З 1872 г. храм атрымаў статус гарадскога, а з 1907 — кафедральнага сабора. Недалёка ад яго была збудавана фамільная капліца-пахавальня Паскевічаў[3]. ![]() Пасля рэвалюцыі пачалося закрыццё і разбурэнне цэркваў, пераабсталяванне іх ва ўстановы іншай катэгорыі. У 1929 годзе сабор быў закрыты мясцовымі ўладамі, а з 1932 годзе ў ім былі размешчаны экспанаты мясцовага краязнаўчага музея. Сабор зведаў значныя змены: была разбурана званіца, сарваны крыжы, скінуты званы, разрабавана багатае царкоўнае начынне, абразы. Разам са святымі мошчамі былі знішчаны і насценныя фрэскі, роспісы. У 1935 годзе ў саборы размясцілі аддзел гістарычнага музея, а ў 1939 годзе — антырэлігійны аддзел, які знаходзіўся ў ім аж да Вялікай Айчыннай вайны[3]. Пасля вывазу і эвакуацыі музея сабор пуставаў нядоўга. У час нямецкай акупацыі стараннямі вернікаў і архімандрыта Серафіма сабор быў ізноў адкрыты. Была пабудавана невялікая званіца, у 1949—1951 гадах быў праведзены капітальны рамонт, адмыты і абноўлены захаваныя роспісы. Сабор з’яўляўся дзеючым да 1960 года. У 1962 г. будынак быў прыстасавана пад планетарый, які быў закрыты ў 1985 годзе[3][4].. У 1989 г. пасля рэстаўрацыйных прац храм быў вернуты вернікам. 7 студзеня 1990 г. на праваслаўнае Раство адбылася першая літургія. У жніўні 1990 года на Гомельскую кафедру ў кафедральны Свята-Петра-Паўлаўскі сабор прызначаны епіскап Арыстарх. У 1991 і 2001 гадах сабор наведалі Найсвяцейшы Патрыярх Алексій II і мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт[3]. У 1991—1992 гадах праводзілася рэканструкцыя і рэстаўрацыя сабора (арх. І. В. Дзямура)[5], была адноўлена званіца, але не ў тым выглядзе, які яны мела гістарычна. У 1996 годзе пабудаваны і асвячоны хрысцільны храм у імя св. Іаана Прадцечы[3]. Архітэктура![]() ![]() Будынак выходзіць на цэнтральную плошчу горада і з'яўляецца яе важнай дамінантай[1]. Размяшчэнне сабора на плошчы аддаляе гледача ад помніка і дае магчымасць здалёк ацаніць яго манументальнасць, ураўнаважанасць і велічны спакой[1]. У плане сабор мае форму выцягнутага крыжа з развітым выцягнутым трансептам і скарочаным сярэднім нефам[1]. Сяродкрыжжа увенчана купалам эліпсападобнага абрысу на высокім, прарэзаным вокнамі барабане[1]. Крылы трансепта і нефаў накрыты двухсхільнымі дахамі, якія аддзяляюць аб'ём купала ад агульнай масы цела будынка, робяць яго своеасаблівым п'едэсталам[1]. Тарцы будынка ўпрыгожаны чатырма шасцікалоннымі порцікамі дарычнага ордэра, сцены нефа дэкарыраваны паўкалонамі[1]. На фрызе, які апаясвае будынак, трыгліфы[1]. Унутры сабора знаходзіцца грабніца графа Румянцава, якая упрыгожана багіняй свету — копіяй скульптуры Антоніа Кановы. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia