Капліца з драўлянай скульптурай (Гальшаны)
Капліца з драўлянай скульптурай — прыдарожная капліца ў аграгарадку Гальшанах Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы паселішча, па дарозе ад касцёла да рэшткаў замка. ГісторыяПабудавана ў XVIII стагоддзі[1] (па іншых звестках — 1897 годзе[2]) з цэглы. У 2007 годзе была занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння. АрхітэктураЗ’яўляецца помнікам архітэктуры неакласіцызму. Вырашана трох’яруснай чатырохграннай вежай пад шатровым пакрыццём з крыжам. Сцены атынкаваныя. Ярусы падзелены прафіляванымі карнізамі. Грані першага і верхняга яруса аформлены нішамі, сярэдні ярус мае скразныя арачныя праёмы. Унутры яго ўстаноўлена драўляная скульптура Ісуса Хрыста[2].
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia