КаралевічКаралевіч/каралеўна — афіцыйны арыстакратычны тытул у манархічнай Рэчы Паспалітай і Каралеўстве Польскім, дзеці пануючых каралёў польскіх. Значэнне таксама мае на ўвазе дзяцей замежных манархаў. Непасрэднымі калегамі каралевіча ў іншых манархічных сем’ях адпаведна лічацца такія пасады, як інфант, прынц каралеўскай крыві . Слова можна сустрэць у дакументах ВКЛ XV стагоддзя (загад каралевіча Казіміра жамойцкаму старосце Кантоўту; 14 красавіка 1441 г., Вільня)[1]. Каралевіч Уладзіслаў у 1617—18 гадах з войскамі хадзіў у паход на Маскоўскае царства[2]. Ужыванне ў культурыУжываецца таксама, у прыватнасці, у народных песнях («Ах, лялён рана, каралеўна ўстала»[3]), паданнях і казках: «Каралевіч, які нічога не баяўся» (Браты Грым)[4], «Каралевіч, чараўнік і ягоная дачка» (беларуская народная казка)[5], «Аб каралевічу-чараўніку» (беларуская народная казка)[6]. У сучаснай беларускай літаратуры — у фэнтэзійна-прыгодніцкай трылогіі Алега Грушэцкага «Рыцар Янка і каралеўна Мілана». Беларускім этнографам Еўдакімам Раманавым у Быхаўскім павеце Магілёўскай губерні ў XIX стагоддзі быў запісаны карагод (гульня) «У каралевіча». Ён гэта апісваў такім чынам:
Карагод «У каралевіча» у 1922 годзе выкарыстоўваў К. Алексютовіч у п’есе Е. Міровіча «Машэка». Тэкст песні ў п’есе быў зменены, а карагод быў значна тэатралізаваны[7]. Гл. таксамаЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia